![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Выстава «СНГ: Год архитектуры и градостроительства»
Рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 2021 г. абвешчаны Годам архітэктуры і горадабудаўніцтва ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. На працягу года на розных пляцоўках СНД адбудзецца вялікая колькасць буйных мерапрыемстваў. Галоўная асаблівасць сучаснага горадабудаўніцтва — змяненне ўмоў, у якіх фарміруецца асяроддзе жыццядзейнасці людзей. Свет, у якім мы жывем, карэнным чынам змяніўся і працягвае імкліва трансфармавацца.
З 1 па 30 сакавіка ў чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава «СНГ: Год архитектуры и градостроительства» з цыкла «Падзея 2021».
На экспазіцыі будуць прадстаўлены матэрыялы пра асаблівасці сучаснага этапу урбанізацыі ў краінах СНД і фарміраванне «інтэлектуальнага» гарадскога асяроддзя, індывідуальнага і па-мастацку выразнага аблічча гарадоў, у т. л. аб горадабудаўнічых планах г. Брэста.
Спадзяёмся, што публікацыі з перыядычных выданняў «Наука и инновации», «Беларуская думка», «Директор», «Дело», «Экономика Беларуси», «Новая экономика», «Стандартизация», «Республиканская строительная газета» прыцягнуць увагу.
Ляпешка Таццяна Пятроўна,
бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39