![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейничае справаздачная выстава работ студыі крэатыўнага рукадзелля «Сарока». Трэці год студыя праводзіць свае заняткі ў бібліятэцы. Практычнай працы дапамагае літаратура па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з фонду аддзела літаратуры па мастацтве.
Утварылася студыя «Сарока» ў Інстытуце Трэцяга Узросту Ленінскага раёна г. Брэста на аснове валанцёрскай працы з людзьмі пенсійнага ўзросту восем гадоў таму. Кіраўнік студыі, аўтар і вядучая майстар-класаў, выкладчык-валанцёр, стваральнік арт-праграм і творчых праектаў Алена Анатольеўна Шпанагель, па спецыяльнасці сямейны практычны псіхолаг, прымяняе свае прафесійныя напрацоўкі ў арт-тэрапіі. Студыю наведваюць усе жадаючыя. Сярэдні ўзрост пастаянных удзельнікаў 63–65 гадоў.
Творчасць дапамагае быць у добрым настроі, развівае ўяўленне, уседлівасць, увагу, акуратнасць, мастацкі густ. Некаторыя прыходзяць з унукамі, ім таксама цікава займацца рукадзеллем. Асобныя майстар-класы наведвалі студэнты БрДУ імя А. С. Пушкіна. Удзельнікі клуба працуюць у розных тэхніках і напрамках: вязанне на спіцах і кручком, вышыўка, дэкупаж, скрапбукінг, батык, кропкавы роспіс, выраб навагодніх цацак, тэкстыльных сувеніраў, смачных букетаў з цукерак.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе працаваць да 1 верасня 2021 г.
Філіпава Таццяна Сяргееўна,
заг. аддзела літаратуры па мастацтве
Кантактный тэлефон: +375 162 57 48 78