Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
30 верасня 2021 г. у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі прайшлі ўрачыстасці з нагоды 100-гадовага юбілею Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, адной з найстарэйшых гуманітарных арганізацый Беларусі. У рамках мерапрыемстваў Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага падрыхтавала і прэзентавала выставу «На службе милосердия», прысвечаную гісторыі стварэння і дзейнасці арганізацыі.
6 верасня 1921 г. урад Беларусі прыняў рашэнне аб стварэнні нацыянальнага таварыства Чырвонага Крыжа. На працягу 100 гадоў яно застаецца надзейнай арганізацыяй у вырашэнні гуманітарных задач у сферы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай падтрымкі неабароненых слаёў насельніцтва.
На выставе былі прадстаўлены дакументы і матэрыялы як па гісторыі стварэння Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, так і па гісторыі і станаўленні міжнароднай няўрадавай гуманітарнай арганізацыі Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Праз усю экспазіцыю чырвонай ніццю прайшла тэма сясцёр міласэрнасці. Былі прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў пра іх подзвіг і мужнасць, кнігі: зборнік успамінаў «Добровольцы» (Масква, 2001), «Гвардейцы Гиппократа» У. Тулінава (Мінск, 2016), «Солдаты бессмертия» У. Каванава (Масква, 1985 ) і інш.
Асаблівая ўвага была ўдзелена кнізе Уладзіміра Ліхадзедава «Місія міласэрнасці», ілюстраванай гісторыі Чырвонага Крыжа Беларусі, і публікацыям кандыдата гістарычных навук Аляксея Капліева аб Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа ў пачатку 20-х – канцы 30-х гг. ХХ ст. «Век милосердия», «Развіццё службы хуткай медыцынскай дапамогі на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1919–1939 гады)» з перыядычных выданняў.
Былі прадстаўлены матэрыялы аб дзейнасці рэгіянальных аддзяленняў Беларускага Чырвонага Крыжа на сучасным этапе.
Матэрыял падрыхтаваны чытальнай залай бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39