![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Цыкл выстаў «Мир книжных новинок» працягваецца. Аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага зноў знаёміць чытачоў з паступленнямі за зімовы перыяд 2020 г., якія будуць дэманстравацца ў фае Бібліятэкі з 23 па 29 сакавіка. На выставе прадстаўлена больш за 400 кніг, але гэта толькі невялікая частка навінак, якія паступілі ў фонд аддзела. Дасведчаны чытач можа выбраць для сябе кнігу на любы густ.
Шырока прадстаўлена як галіновая і навукова-папулярная, так і мастацкая літаратура розных жанраў: дэтэктывы, фантастыка, рамантычныя і гістарычныя раманы, як рускія, так і замежныя. У раздзеле беларускай літаратуры прадстаўленыя кнігі Ніла Гілевіча, Ягора Конева, Леаніда Левановіча, Міхаіла Пазнякова, Васіля Гігевіча і інш.
На выставе дэманструюцца і кнігі, пра якія гавораць. Сёння гэта раман «Дегустаторши» італьянскай пісьменніцы Разелы Пастарына, лаўрэата самых прэстыжных літаратурных узнагарод Італіі. Кніга выдадзена ўпершыню на рускай мове ў Санкт-Пецярбургу ў 2019 г. Яшчэ адзін міжнародны бестселер, які чытае ўвесь свет — гэта аўтабіяграфічны трылер японскага аўтара Масадзі Ісікавы «Река во тьме. Мой побег из Северной Кореи» (Масква, 2018).
Карыстаецца папулярнасцю новая літаратура па псіхалогіі. Знаёмцеся з бестселерамі Роберта Кіясакі «Как стать богатым, не отказываясь от кредитов» (Мінск, 2019), «Богатый папа, бедный папа» (Мінск, 2019), «Богатый папа: кто взял мои деньги?» (Мінск, 2019), «Богатый ребёнок, умный ребёнок» (Мінск, 2019) і інш. Кнігі прызначаныя для шырокага кола чытачоў і стануць важным этапам вашага фінансавага навучання.
Калекцыя праваслаўнай літаратуры папоўнілася вельмі цікавымі выданнямі. Сярод іх: «Жития святых и поучения на каждый день года» свяціцеля Мікалая Сербскага (Масква, 2018) у чатырох тамах, новая кніга Наталлі Сухінінай «Женщина в пёстром» (Сергіеў Пасад, 2018), якая падымае вельмі важную праблему маральнай адказнасці кожнага з нас перад будучыняй.
Наведаўшы выставу, вы адкрыеце для сябе новых аўтараў, прачытаеце новыя творы, таксама ёсць магчымасць пазнаёміцца з перавыданнямі любімых кніг. Вы адкрыеце для сябе серыю «Поэтическая библиотека», новых маладых паэтаў Алеса Валядзінскага, Улада Маленку і інш., анталогію сучаснй рускамоўнай паэзіі Беларусі ў двух тамах «Поэзия русского слова» (Мінск, 2019).
«Читая в первый раз хорошую книгу, мы испытываем то же чувство, как при приобретении нового друга», — так казаў Вальтэр. Прыходзьце, набывайце «новых сяброў», рады вас бачыць з 10 да 17 гадзін.
Краснашчок Алена Мікалаеўна,
вядучы бібліятэкар аддзела абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09