Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Міжрэгіянальны семінар «Сучасная публічная бібліятэка: прыярытэты развіцця»

Міжрэгіянальны семінар «Сучасная публічная бібліятэка: прыярытэты развіцця»

Міжрэгіянальны семінар «Сучасная публічная бібліятэка: прыярытэты развіцця»

Сучасныя бібліятэкі з’яўляюцца захавальнікамі вялізнага інфармацыйнага рэсурсу. Фарміруючы яго, бібліятэчная супольнасць аператыўна рэагуе на патрабаванні часу, забяспечваючы задавальненне інфармацыйных і культурных запытаў карыстальнікаў.

 

11–12 кастрычніка 2023 года на базе ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма» адбыўся семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай і Гродзенскай абласцей «Сучасная публічная бібліятэка: прыярытэты развіцця».

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся: Сяргей Барысавіч Панасюк, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, Сяргей Мікалаевіч Давыдзік, начальнік аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і Таццяна Мікалаеўна Кавалёк, начальнік аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама.

 

А. С. Кузьміна, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пазнаёміла ўдзельнікаў з дзейнасцю публічных бібліятэках Брэстчыны ў напрамку выкарыстання ў бібліятэчнай сферы культурнага брэндынгу.

 

Дзейнасць бібліятэчнай супольнасці Гродзенскай вобласці асвяціла ў сваім выступленні М. Э. Ігнатовіч, дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага.

 

Яркім і запамінальным стаў відэадаклад К. Абушнікавай, галоўнага бібліятэкара Пензенскай абласной бібліятэкі імя М. Ю. Лермантава пра вопыт стварэння мадэльных бібліятэк у Расійскай Федэрацыі (на прыкладзе Пензенскай вобласці).

 

І. Л. Макарэвіч, дырэктар ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма» падзялілася вопытам работы і інавацыйнымі падыходамі для стварэння сучаснай прывабнай бібліятэкі ў віртуальным асяроддзі, а К. Р. Расіцыян, дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна» расказала пра краязнаўчыя рэсурсы ўласнай генерацыі як прыярытэт і перспектыву развіцця бібліятэчнай дзейнасці. Вопыт працы па комплексным падыходзе да папулярызацыі роднай мовы і літаратуры ў публічнай бібліятэцы прадставіла Т. А. Рудкоўская, дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы».

 

У рамках семінара ў Белаазёрскай гарадской бібліятэцы імя Н. Мацяш адбылася прэзентацыя карпаратыўнага электроннага рэсурсу «Агонь душы Ніны Мацяш», прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння паэткі.

 

Таксама досведам сваёй працы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны ў бібліятэчнай прасторы падзялілася С. І. Піваварчык, дырэктар ДУК «Свіслацкая раённая бібліятэка», а з дакладам «Праектная дзейнасць як спосаб прасоўвання кнігі і чытання сярод моладзі» выступіла С. А. Мірончык, дырэктар ДУК «Іўеўская раённая бібліятэка».

 

Практычнае знаёмства з вопытам работы бібліятэк ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма» адбылося на базе Бярозаўскай раённай бібліятэкі, Бярозаўскай дзіцячай бібліятэкі, Спораўскай сельскай бібліятэкі, Белаазёрскай гарадской бібліятэкі імя Н. Мацяш і Здзітаўскай аграгарадокскай бібліятэкі. Акрамя таго, удзельнікі семінара наведалі з экскурсіяй філіял Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея «Галерэя мастацтваў» (экспазіцыя «Канцлагер Бяроза-Картузская 1934–1939 гг.») і ўсклалі кветкі да помніка вязням канцлагера.

 

Аддзел бібліятэказнаўства

+375 162 53 04 40


Кузьмина, А. С. Публичные библиотеки Брестчины…




Зварот да спісу