Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
На працягу лістапада 2020 г. у рамках Месячніка першакурсніка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праходзяць азнаямленчыя мерапрыемствы для студэнтаў БрДУ імя А. С. Пушкіна. З паслугамі Бібліятэкі, яе рэсурснымі магчымасцямі і патэнцыялам ужо пазнаёміліся студэнты юрыдычнага, філалагічнага і геаграфічнага факультэтаў універсітэта. Ініцыятарамі сустрэч сталі супрацоўнікі агульнай чытальнай залы.
Падчас экскурсій студэнты знаёмяцца з гісторыяй і сучаснымі праектамі Бібліятэкі. Асноўная частка мерапрыемства праходзіць у агульнай чытальнай зале. Загадчыца аддзела Глазкова Т. В. распавядае гасцям пра асноўныя інфармацыйныя рэсурсы па гуманітарных навуках — электронныя базы даных (у т. л. падпісныя ліцэнзійныя рэсурсы сусветных вытворцаў) і дакументы на папяровых носьбітах. Вялікую цікавасць выклікае выстава літаратуры «Гісторыя. Філалогія: новая літаратура з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі», куды ўвайшлі кніжныя навінкі і перыядычныя выданні.
У завяршэнні сустрэч студэнты маюць магчымасць самастойна пазнаёміцца з фондамі аддзелаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе агульнай чытальнай залы і чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў.
Глазкова Тамара Васільеўна,
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74