![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
24 верасня 2020 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося другое мерапрыемства ў рамках медыцынскага лекторыя «Будьте здоровы!».
«Сэрца для жыцця» — так гучыць тэма сустрэчы, прымеркаванай да Сусветнага дня сэрца, які штогод адзначаецца 29 верасня.
Спікерам сустрэчы стала Пабіванцава Наталля Фадзееўна, урач-кардыёлаг, кандыдат медыцынскіх навук, галоўны ўрач Брэсцкага абласнога кардыялагічнага дыспансера. Яна расказала пра асноўныя праблемы, звязаныя з захворваннямі сістэмы кровазвароту, а таксама пра важныя прафілактычныя меры па прадухіленні з’яўлення гэтых захворванняў і іх змякчэнні. Была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя. Пабіванцава Н. Ф. адказала на шматлікія пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.
У рамках сустрэчы бібліятэкарам чытальнай залы Шыбун М. А. была прэзентавана выстава літаратуры «Сердце для жизни».
Акрамя гэтага, быў арганізаваны пункт вымярэння артэрыяльнага ціску для ўсіх жадаючых.
Партнёрамі Бібліятэкі па арганізацыі мерапрыемства сталі: Брэсцкі абласны кардыялагічны дыспансер, Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і кампанія «Сэйсімед».
Сустрэча выклікала зацікаўленасць сярод яго ўдзельнікаў: навучэнцаў і выкладчыкаў Брэсцкага медыцынскага каледжа, слухачоў «Инстытута Треццяга Узросту» і інш.
Глазкова Тамара Васільеўна,
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74