Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Асоба і творчасць Ф. М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы»: навукова-практычная канферэнцыя ў Іванаве

«Асоба і творчасць Ф. М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы»: навукова-практычная канферэнцыя ў Іванаве

«Асоба і творчасць Ф. М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы»: навукова-практычная канферэнцыя ў Іванаве

11–12 лістапада 2021 г. у Іванаўскім раёне адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння Ф. М. Дастаеўскага.


Пісьменнік, філосаф і мысліцель, без якога немагчыма ўявіць ні рускую, ні сусветную літаратуру, абавязаны сваім прозвішчам радаваму маёнтку продкаў — вёсцы Дастоева, што на Іванаўшчыне.


Навукова-практычная канферэнцыя «Асоба і творчасць Ф. М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы» адбылася на базе Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф. І. Панфёрава. Яна сабрала навукоўцаў, даследчыкаў, захавальнікаў спадчыны і аматараў творчасці класіка не толькі з розных куткоў Беларусі, але і Расіі, Украіны, Азербайджана і нават Кітая.


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прэзентавала выставу «Мир Достоевского: глубокое погружение». Экспазіцыя ўключала каля двухсот выданняў, у т. л. каштоўных і рэдкіх, сярод якіх «Всеобщая история литературы» (1898) нямецкага літаратуразнаўцы Іагана Шэра, дзе ён называе Дастаеўскага гісторыкам рускай душы, шэсць тамоў з поўнага збору твораў Ф. М. Дастаеўскага (1895) і інш.


Літаратура змяшчала разгорнутую інфармацыю пра карані роду Дастаеўскіх, сувязі пісьменніка з Беларуссю, жыццё філосафа, у т. л. па ўспамінах сучаснікаў, дала магчымасць адчуць глыбіню асобы і творчасці Фёдара Міхайлавіча, пазнаёміла з лепшымі літаратуразнаўчымі работамі. Асаблівую цікавасць выклікаў раздзел «Достоевский в XXI веке: перепрочтение». Ён раскрыў уплыў класіка на развіццё сучаснай беларускай літаратуры.


Фёдар Міхайлавіч ніколі не быў у Дастоеве, але вось ужо шмат гадоў усе дарогі ўпэўнена вядуць сюды прыхільнікаў і знатакоў творчасці вялікага аўтара, дзе слаўнае прозвішча памятаюць і шануюць.



Прадастаўлена аддзелам сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 76


Зварот да спісу