![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Тэма вайны невычэрпная і адклікаецца болем у сэрцы кожнага. Да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 25 красавіка 2025 г. у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося пленарнае пасяджэнне рэгіянальнага круглага стала «Актуальныя праблемы гістарыяграфіі Другой сусветнай вайны».
З дакладамі выступілі кандыдаты і дактары гістарычных навук, выкладчыкі брэсцкіх ВНУ і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў. У мерапрыемстве прыняла ўдзел і Брэсцкая абласная бібліятэка. Вядучы бібліятэкар аддзела абанемента Наталля Анатольеўна Равенка пазнаёміла ўдзельнікаў круглага стала з новымі кнігамі аб вайне, якія паступілі ў фонд галоўнай кніжніцы Брэстчыны.
Кніга «Срока давности не имеют...» (Мінск–Масква, 2023 г.) — гэта сумесны беларуска-расійскі праект, у аснове якога — матэрыялы крымінальнай справы аб генацыдзе мірнага насельніцтва і ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі і былога СССР у перыяд з 1941 па 1945 гады. Яшчэ адзін сумесны праект — выданне У. Карымава і П. Трубчык «От Московской битвы до операции “Багратион”» (Масква, 2024 г.). У ім падрабязна асвячаецца гісторыя баявога шляху васьмі дывізій Маскоўскага народнага апалчэння, якія бралі ўдзел у вызваленні Беларусі.
З больш падрабязнымі матэрыяламі аб лагерах смерці, карных аперацыях, новымі фактамі і раней невядомымі дакументамі знаёмяць кнігі «Геноцид белорусского народа», якія дазваляюць ацаніць сапраўдны маштаб трагедыі. У кнізе «Последние свидетели» (Мінск, 2023 г.) вуснамі відавочцаў, пракурорскіх работнікаў і гісторыкаў расказваецца пра факты генацыду беларускага народа.
У Беларусі праводзіцца вялізная работа па ўвекавечанні памяці герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі круглага стала яшчэ раз дакрануліся да трагічнай старонкі гісторыі нашага народа. Задача тых, хто жыве цяпер, — беражліва яе захоўваць памяць.
Аддзел абанемента книги
+375 162 57 48 09