![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
6 чэрвеня 2020 г. спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Томаса Мана. Томас Ман — не толькі яркі прадстаўнік сямейнай дынастыі, вялікі нямецкі пісьменнік ХХ ст., Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, але і заўзяты змагар за свабоду роднай краіны.
У 1901 г. у Германіі з’явіўся твор пад назвай «Будэнброкі. Гісторыя гібелі аднаго сямейства» — кніга лёсаў з аўтабіяграфічнымі ноткамі, якая апавядае пра росквіт і заняпад чатырох пакаленняў вядомай і багатай сям’і гандляроў з Любека. Аўтарам быў малады Томас Ман. У 25 гадоў ён стаў нацыянальным геніем. А ў 1929 г. менавіта за гэты твор яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры.
На выставе прадстаўлены амаль усе раманы аўтара на мове арыгінала, а таксама асобныя пераклады на рускую, беларускую і англійскую мовы. Вы знойдзеце і такія вядомыя навелы як «Тоніа Крогер», «Смерць у Венецыі», «Марыо і чараўнік».
З 4 да 30 чэрвеня 2020 г. запрашаем у аддзел літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пазнаёміцца з творчасцю шматграннага і па гэты дзень папулярнага пісьменніка Томаса Мана, а таксама праслухаць урыўкі яго твораў на розных мовах у сацыяльных сетках:
Болдык Вікторыя Аляксандраўна,
бібліятэкар аддзела літаратуры на замежных мовах
Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74