Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Адзіны дзень бяспекі ў бібліятэцы

Адзіны дзень бяспекі ў бібліятэцы

Адзіны дзень бяспекі ў бібліятэцы

Адзіны дзень бяспекі — штогадовая ініцыятыва, накіраваная на павышэнне ўзроўню ведаў і адказнасці грамадзян у пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, прафілактыкі правапарушэнняў, а таксама фарміравання культуры бяспечных паводзін у грамадстве.


У рамках Адзінага дня бяспекі ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася сустрэча калектыва з участковым інспектарам, старшым лейтэнантам міліцыі Мікалаем Васільевічам Раманчуком. Мікалай Васільевіч расказаў аб асноўных палажэннях Закона Рэспублікі Беларусь аб супрацьдзеянні экстрэмізму і нагадаў аб адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. У нашай бібліятэцы памятка па прафілактыцы экстрэмізму знаходзіцца ў адкрытым доступе — яна размешчана на інфармацыйным стэндзе ў фае першага паверха.


Далей для калектыва адбыўся інструктаж па ахове працы і супрацьпажарнай бяспекі — яго правёў намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці Анатоль Прохаравіч Цімашэнка.


Загадчык аддзела перыядычных выданняў Людміла Іванаўна Сахарэвіч азнаёміла прысутных з матэрыяламі выставы «Ведаць. Выконваць. Прымяняць». Экспазіцыя ахоплівае тэмы аховы працы, бяспекі жыццядзейнасці чалавека і пытанні, звязаныя з надзвычайнымі сітуацыямі прыроднага, тэхнагеннага і сацыяльнага характару.


Дзякуй усім за адказны падыход да бяспекі!


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу