Menu

Успаміны сучаснікаў

    Раздзел «Успаміны сучаснікаў» склалі ўспаміны тых, хто блізка ведаў Валянціну Іванаўну. Сярод аўтараў людзі розных прафесій з розных гарадоў — яе блізкія сяброўкі, пісьменнікі і журналісты, выкладчыкі, калегі, бібліятэкары. Сваімі ўспамінамі дзеляцца краязнавец, літаратуразнавец, журналіст Алесь Карлюкевіч; намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, былая супрацоўніца Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Аркадзьеўна Хвагіна; доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай філалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Зоя Пятроўна Мельнікава; кандыдат педагагічных навук, прафесар кафедры лінгвадыдактыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Валянціна Фёдараўна Сацінава; пісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Міхась Пазнякоў; журналістка, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Ніна Цімафееўна Чайка; урач вышэйшай катэгорыі з Ізраіля Елізавета Сямёнаўна Голад; аднакласніца, філолаг Ганна Мікалаеўна Бажко (Вайшэвіч); пінскі пісьменнік і паэт, сябра сям’і Локун Мікалай Аляксандравіч Лаўровіч; пісьменніца, журналіст, літаратурны крытык з г. Гродна Ірына Сяргееўна Шатыронак; брат і руплівы памочнік ва ўсіх жыццёвых справах Валянціны Іванаўны Васіль Іванавіч Локун; бібліёграф Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Валянціна Адамаўна Гарбачэўская; пісьменніца і журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Іванаўна Ляшук; былая выкладчыца замежнай мовы з Пінска Жанета Анатольеўна Гук; сяброўка Вера Аляксееўна Лукашэвіч; загадчыца бібліятэкі-філіяла № 7 Пінскай гарадской цэнтралізаванай сістэмы Ларыса Васільеўна Гарагляд; паэтка з Пінска Галіна Іосіфаўна Лазіцкая; паэт, перакладчык, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з Пінска Валерый Фёдаравіч Грышкавец; пісьменнік, журналіст Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч; літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук Алеся Іванаўна Шамякіна.

Кантакты

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

Адрас: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48, 224016
Тэл: +375 162 57 48 35

Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел

E-mail: ibobob@yandex.ru
Тэл: +375(162) 57 48 77