Начало активности (дата): 05.01.2021 11:33:20
Количество показов: 591
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага : кніга № 35 (1551—1558) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент па архівах і справаводстве, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ; падрыхтаваў А. А. Мяцельскі. - Мінск : Беларуская навука, 2020. - 537, [1] с.
ISBN 978-985-08-2623-7.
Кніга Метрыкі ВКЛ № 35 з'яўляецца ўнікальнай гістарычнай крыніцай, якая ўтрымлівае комплекс дакументаў па гісторыі асноўных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага - Беларусі, Літвы, Украіны, Падляшша. У ёй запісаны разнастайныя дакументы, якія асвятляюць сацыяльныя, палітычныя, царкоўна-рэлігійныя працэсы, заканадаўчую дзейнасць вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі ў 1551-1558 гг. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ, дазваляюць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі беларускіх шляхецкіх родаў і маюць вялікае значэнне для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў.
Кніга Метрыкі ВКЛ № 35 уводзіць у навуковы ўжытак новыя дакументы, невядомыя дагэтуль шырокаму колу даследчыкаў, і будзе карыснай для гісторыкаў, прававедаў, архівістаў, дакументазнаўцаў, мовазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.
Назад в раздел