Начало активности (дата): 20.12.2021 09:01:29
Количество показов: 456
Броўка, П. Ураджай : нарысы / П. Броўка, П. Глебка. – Мінск : ЛіМ, 1933. – 107, [1] с.
Нарысы напісаны двума таленавітымі беларускімі пісьменнікамі — Пятром Усцінавічам Броўкам (1905–1980) і Пятром Фёдаравічам Глебкам (1905–1969). Яны насілі аднолькавае імя, нарадзіліся ў адзін месяц і год, абодва, з розніцай у год, скончылі педагагічны факультэт БДУ, сталі членамі Саюза пісьменнікаў (Броўка — СССР, Глебка — БССР), акадэмікамі АН БССР. Сяброўства, павагу, творчае супрацоўніцтва яны пранеслі праз усё жыццё, прысвячалі адзін аднаму вершы і пісалі сумесныя нарысы.
Кніга «Ураджай» — прыжыццёвае выданне аўтараў. Публіцысты імкнуліся надаць сваім даволі кароткім замалёўкам псіхалагічную глыбіню, маштабнасць, дынамічнасць, паказаць лёсы простых людзей, якія прайшлі праз рэвалюцыю і грамадзянскую вайну, але не страцілі чалавечнасці і веры ў сябе і іншых людзей.
Назад в раздел