Начало активности (дата): 20.12.2021 09:07:21
Количество показов: 867
Броўка, П. Так пачыналася маладосць : паэма / Пятрусь Броўка. – Мінск : ЛіМ, 1934. – 60, [2] с.
Аўтар твора — Пётр Усцінавіч Броўка (1905–1980) — беларускі савецкі пісьменнік, паэт і перакладчык, драматург, публіцыст, народны паэт БССР (1962), акадэмік АН БССР (1966), заслужаны дзеяч навукі БССР (1975) і Герой Сацыялістычнай Працы (1972).
Паэма «Так пачыналася маладосць» напісана ў 1930-я гады і прысвечана барацьбе камсамольцаў, маладых мінскіх падпольшчыкаў з белапольскімі акупантамі і ўласнымі здраднікамі-правакатарамі. З аднаго боку яна цалкам адпавядае духу таго складанага часу, яе героі — перакананыя касомольцы і камуністы, гатовыя ахвяраваць жыццём дзеля сваіх ідэалаў. З іншага боку — героі паэмы маладыя, бясстрашныя і трохі наіўныя, іх пачуцці — глыбокія і шчырыя. Менавіта таму, нават сучасны вопытны і прыдзірлівы чытач пачынае ім верыць і суперажываць.
Назад в раздел