Начало активности (дата): 27.08.2020 15:05:16
Количество показов: 671
Брэст на старадаўніх картах і планах [Карты] / [спецыяльны змест і тэксты падрыхтавалі: І. А. Андрэеў, В. В. Андрэева ; рэдактар А. І. Мельянчук ; прадмова І. А. Андрэева. – Мінск : Белкартаграфія, 2019. – 1 атлас (96 с.)
У выданні сабраны карты и планы (XII–XIX стст.), на якіх пазначаны Брэст. Да канца XVI ст. беларускія землі былі прадстаўлены на картах пераважна праз прызму ўяўленняў іншаземных картографаў. Сапраўдным манументам картаграфіі стала Радзівілаўская карта (захавалася амстэрдамскае выданне 1613 г. і шматлікія перавыданні), якая была падрыхтавана ў Нясвіжы пад патранатам Мікалая Радзівіла Сіроткі і на доўгія гады з высокай дакладнасцю прэзентавала наш край на старонках еўрапейскіх атласаў. Гэтай карце папярэднічалі іншыя этапныя рэгіянальныя карты: карта цэнтральнай Еўропы Мікалая Кузанскага, карта Паўднёвай Сарматыі Бернарда Вапоўскага, карта Полацкага княства Станіслава Пахаловіча, карта Вялікага Княства Літоўскага Мацея Струбіча. У 1770-я гг. былі выдадзены актуальныя буйнамаштабныя карты Рэчы Паспалітай. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай картаграфаваннем нашых земляў занялося ваеннае ведамства Расійскай імперыі.
Кніга прызначана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і картаграфіяй.
Назад в раздел