Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Карлюкевіч, А. Каракумскае сонца


Карлюкевіч, А. Каракумскае сонца
Карлюкевіч, А. Каракумскае сонца : старонкі беларуска-туркменскіх літаратурных сувязей / Алесь Карлюкевіч. - Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2021. - 127 с.
ISBN 978-985-599-352-1.

Тэма беларуска-туркменскіх літаратурных сувязей хвалюе мяне даўно. З таго самага часу, як я патрапіў у Ашгабат у жніўні 1985 г. Мне пашчасціла пазнаёміцца з многімі пісьменнікамі - Керымам Курбаняпесавым, Каюмам Тангрыкуліевым,

Курбандурды Курбансахатавым, Сеітніязам Атаевым, Курбанам Чаліевым, Какалы Бердыевым, Аналы Бердыевым, Атамурада Атабаевым, Ата Атаджанавым, Атаджанам Таганам, Сапарам Ураевым, Курбаніязам Дашкынавым, Какабаем Курбанмурадавым, Атагельды Караевым, Ашырам Назаравым, Чары Маталавым, Таганам Сахбедавым... Мог бы назваць і яшчэ шмат каго. З кімсьці з таго часу сябрую і сёння - з Агагельды Аланазаравым, Касымам Нурбадавым. З'явіліся і новыя сябры - Максат Бяшымаў, Анамухамед Кіршэн, Бягуль Анабаева, Джумагельды Мулкіеў, Джумагельды Худайкуліеў... Усе яны - шчырыя служкі мастацкага слова, руплівыя працаўнікі туркменскай літаратуры, пачатак, вытокі якой - у творчасці геніяльнага Махтумкулі Фрагі.

Вось гэтае сяброўства, сотні туркменскіх кніг з уласнай бібліятэкі, якія вандруюць са мной па жыцці, і падштурхнулі мяне зазірнуць у тую прастору, якая звязвае, яднае туркменскіх пісьменнікаў з Беларуссю. І высветлілася, што беларуска-туркменскую літаратурную дружбу фарміруюць многія і многія цікавыя фрагменты, факты, з'явы. Пра некаторыя з іх - на старонках кнігі, якую і прапаную ўвазе чытачоў.

Заўважу і такую акалічнасць: кніга, прысвечаная беларуска-туркменскім літаратурным сувязям, працягвае збірацца і далей. І з часам я абавязкова раскажу тое, што не паспеў выкласці ў гэтым выданні.

Алесь Карлюкевіч

Назад в раздел