Начало активности (дата): 07.09.2020 10:10:02
Количество показов: 731
Жыровічы: пад святым пакровам = Жировичи: под святым покровом = Zhyrovichy: under the holy veil : энцыклапедыя / [рэдкалегія: В. У. Ваніна (галоўны рэдактар) і інш. ; пераклад на англійскую мову: А. А. Берліна і інш. ; фота: А. П. Дрыбас і інш.]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. - 228, [3] с.
ISBN 978-985-11-1221-6.
З даўніх часоў Жыровічы былі сакральным месцам на карце Беларусі. Пакланіцца Жыровіцкаму абразу Маці Божай, які прызнаны праваслаўнай і каталіцкай канфесіямі цудатворным і ў наш час шануецца не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, прыходзяць не толькі беларусы, але і людзі з іншых краін, розных сацыяльных саслоўяў. Сведкам шматлікіх войнаў, якія зведала беларуская зямля, сталі сцены Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра. Жыровічы вытрывалі шматлікія выпрабаванні і зазналі ліхалецце, сёння гэта - аграгарадок. Тут захоўваюцца традыцыі мінулага і робіцца ўсё для стабільнай сучаснасці і будучыні. У ім дзейнічаюць аграрна-тэхнічны каледж, Успенскі манастыр, Мінская духоўная семінарыя, аб ім складзена гэта Энцыклапедыя.
Кніга ўтрымлівае каля 200 артыкулаў, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Жыровічаў. Большасць з іх дапоўнены спісам выкарыстанай літаратуры, што мае вялікую каштоўнасць для будучых пакаленняў даследчыкаў. Даведнік будзе цікавы ўсім, хто імкнецца ведаць больш аб гісторыі і сучаснасці сваёй краіны.
Назад в раздел