Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі” праходзіць з 1960 года. Праводзіцца ён з мэтай далейшага развіцця кніжнага мастацтва, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў краіны.
На конкурсе прадстаўляюцца кнігі, выдадзеныя ў папярэднім годзе (адносна года правядзення конкурсу) беларускімі выдавецтвамі. Пераможцы вылучаюцца ў тэматычных, спецыяльных і персанальных намінацыях. Ім уручаюцца Дыплом пераможцы і ганаровы знак-сімвал “Залаты фаліянт”. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбываецца ў рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая праходзіць напачатку лютага кожнага года.
Намінацыі Нацыянальнага конкурсу:
I. Гран-пры конкурсу – намінацыя “Трыумф” (з уручэннем дыплома імя Ф. Скарыны і памятнага знака-сімвала “Вялікі залаты фаліянт”).
II. Тэматычныя намінацыі (з уручэннем спецыяльнага дыплома імя Ф. Скарыны і памятнага знака-сімвала “Малы залаты фаліянт”):
“АРТ-кніга” (выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяфільскія выданні);
“ЛІТ-фармат” (выданні літаратурна-мастацкага напрамку);
“Фотапогляд” (фотаальбомы, фотакнігі);
“Эўрыка” (навуковыя, навукова-папулярныя выданні);
“Залатыя скрыжалі” (даведачныя і энцыклапедычныя выданні);
“Духоўнасць” (выданні духоўна-асветніцкага напрамку);
“Падручнік новага стагоддзя” (выданні вучэбнай накіраванасці);
“Разам з кнігай мы расцём” (кнігі для дзяцей і юнацтва).
III. Спецыяльныя намінацыі (з уручэннем спецыяльнага дыплома імя Ф. Скарыны і памятнага знака-сімвала “Малы залаты фаліянт”):
“За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”;
“Садружнасць” (сумесныя выдавецкія праекты);
“У люстэрку часу” (кнігі, выдадзеныя па заказу);
“За прапаганду чытання”.
IV. Персанальная намінацыя “Майстэрства” лепшаму ілюстратару кнігі, лепшаму дызайнеру кнігі, лепшаму фотамастаку кнігі (з уручэннем спецыяльнага дыплома імя Ф. Скарыны і памятнага знака-сімвала “Малы залаты фаліянт”).
«Мастацтва кнігі – 2024»
Пераможцы ў намінацыях:
«Трыумф» (Гран-пры) — серыя кніг «Прысмак каляровых рэвалюцый» (укладальнік і — С. Мусіенка і М. Осіпаў);
«Беларусь памятае» — БелТА за праекты «Апошнія сведкі» і «Архівы. Нічога, акрамя праўды»;
«ЛІТ-фармат» — выданне «Тарас на Парнасе» (складальнік В. Шніп);
«Фотапогляд» — кніга «УКБ горада Гомеля. 50 гадоў» (пад агульнай рэдакцыяй У. Семчанкі);
«Навука i веды» — кніга «Якуб Колас» (укладальнік Н. Якавенка);
«Садружнасць» — кніга «Сугучча» (складальнікі Алесь Карлюкевіч і Наталля Шчарбакова);
«У люстэрку часу» — кніга С. Шмарлоўскага «Выбары ў Беларусі. Коратка пра галоўнае »;
«Дзецям XXI стагоддзя» — выданне В. Кастручына «Казкі вялікага лесу»;
«Сучасны падручнік» — вучэбныя дапаможнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» для навучэнцаў 1–4, 5–9, 10–11 класаў (складальнікі — В. Талкачоў, В. Фіневіч, В. Таратынка);
«Арт-кніга» — выданне «Хань Юйчэнь. Жывапіс: альбом-каталог твораў жывапісу да выстаўкі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь» (адказная за выпуск — К. Кенігсберг);
«За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» — кніга І. Марзалюка «Сімвалы беларускай вечнасці. Гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці» і выданне В. Бажэнавай «Шынуазры ў замках Радзівілаў XVIII стагоддзя. Раскоша ва ўсходнім стылі»;
«Майстэрства» — лепшым ілюстратарам стала Алена Карповіч за афармленне кнігі «Казкі вялікага лесу»; лепшым дызайнерам названы Максім Шніп за праект «Прысмак каляровых рэвалюцый».
Пераможца Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»
ў намінацыі «Трыумф»
Привкус цветных революций / [составители: С. Г. Мусиенко, М. В. Осипов]. – Минск : Беларусь, 2023. – 397, [3] с.
Аналитический центр ЕСООМ совместно с издательским домом «Беларусь сегодня» представляют уникальный международный аналитический проект, участниками которого стали ведущие политологи, аналитики и публицисты из многих стран мира. Авторы проекта представляют в книге своё видение феномена «цветная революция», прочно вошедшего в мировую политику.
Материалы книги призваны внести свой вклад в разрешение глобальных вызовов, спроецированных также на нашу страну — Республику Беларусь.
1-АБ,1-ЧЗ, 1-ЮО
Пераможца Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»
ў намінацыі «Беларусь памятае»
Последние свидетели : по документам Генеральной прокуратуры Республики Беларусь / [составители: Е. И. Крылова и др. ; редколлегия: А. Е. Курчак, В. С. Пучко]. – Минск : БелТА, 2023. – 112, [3] с.
В книге «Последние свидетели» устами очевидцев, прокурорских работников и историков рассказывается о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны, приводятся данные и уточнённые цифры из малоизвестных архивных документов. Здесь о войне говорят только те, кто видел её ужасы своими глазами и считает своим долгом рассказать всю правду тем, кому посчастливилось жить в мирное время.
Издание рассчитано на широкий круг читателей.
1-АБ, 1-КХ, 1-ЧЗ, 1-БО, 1-ЮО
Пераможца Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»
ў намінацыі «ЛІТ-фармат»
Тарас на Парнасе : [зборнік / укладанне В. А. Шніпа ; мастак М. В. Пракаповіч ; перевод с белорусского языка М. Лозинского]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 189, [1] с.
У кнігу ўвайшла знакамітая паэма Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе» як у арыгінале, так і ў перакладзе на рускую мову. Тут жа змешчаны раздзелы з кнігі Генадзя Кісялёва пра аўтарства паэмы, пра цяжкія пошукі гістарычнай ісціны, пра шматгадовую вернасць даследчыка абранай тэме, пра культурныя сувязі народаў-суседзяў. Апошні раздзел кнігі прысвечаны Гарадоцкаму краязнаўчаму музе.
1-АБ, 1-ЧЗ, 8-ЮО
Пераможца Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»
ў намінацыі «Навука i веды»