Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Дилетант / учредитель ООО «Образование — 21 век». – 2012 – . – Москва : Образование — 21 век, 2019 – . – 12 раз в год.
Дилетант / учредитель ООО «Образование — 21 век». – 2012 – . – Москва : Образование — 21 век, 2019 – . – 12 раз в год.
Заснавальнік часопіса — ТАА «Адукацыя — 21 стагоддзе».
Краіна выдання: РФ.
Выдаецца з 2012 г.
Перыядычнасць выхаду — 12 раз у год.
Бібліятэка атрымлівае выданне са студзеня 2019 г.
«Дылетант» — гэта расійскі штомесячны гістарычны часопіс для сямейнага чытання.
Пастаянны эпіграф часопіса — афарызм Сакрата «Я ведаю, што нічога не ведаю».
Часопіс створаны для тых, хто любіць гісторыю і хоча ведаць пра яе як мага больш.
Выданне ў жывой, займальнай, далёка не акадэмічнай форме перадае каларыт эпох і дапамагае арыентавацца ў гісторыі, шукаць і знаходзіць у мінулым адказы на многія сённяшнія пытанні.
Кожны нумар часопіса прысвечаны адной цэнтральнай, скразной тэме, з якой так ці інакш звязаны яго артыкулы.
Часопіс змяшчае некалькі пастаянных рубрык:
Кадр. У рубрыцы прадстаўлены адзін фотаздымак — маляўнічая дэталь з гісторыі. Кадр суправаджаецца кароткім апісаннем і перадгісторыяй адлюстраванай падзеі.
Навіны. Рубрыка ўяўляе сабой кароткія зводкі з археалогіі, генэтыкі і іншых навук.
Паралель. Гістарычныя параўнанні, паралелі і супадзенні адзначаны ў аналізе адной падзеі, адной эпохі або ў кантэксце аднаго гістарычнага эпізоду.
Тэма нумара. Значную частку выпуску займае маштабны гістарычны матэрыял, які злучае некалькі сюжэтаў у рамках адной тэмы. У матэрыяле сабраны меркаванні, лічбы, факты, фотаздымкі, аналіз.
Узбраенне. У рубрыцы паказаны мадэлі ваеннай тэхнікі, яе характарыстыкі, гістарычныя эпізоды, звязаныя з ёй, знакамітыя канструктары.
Карціна. У гэтай рубрыцы прадстаўлена гістарычнае палатно і даведка да намаляванага на ім сюжэта. На карціне выдзелены асобныя элементы, кожнаму з якіх дадзена апісанне.
Экспанат. У рубрыцы прадстаўлены буйны фотаздымак аднаго экспаната, яго апісанне і гісторыя, звязаныя з ім традыцыі і легенды, лёс і «музейнае» мінулае.
Дзіцячая пляцоўка. Інтэрактыўная рубрыка, у якой чытачу задаецца некалькі пытанняў пра гістарычнага дзеяча (або падзею) з варыянтамі адказаў «так» і «не». У канцы часопіса прыведзены правільныя адказы.
Паглядзець. Пачытаць. Наведаць. Пагуляць. Рубрыка рэкамендуе чытачам фільмы або серыялы, кнігі і камп’ютарныя гульні, а таксама выставы, фестывалі, музеі гістарычнай або навукова-папулярнай тэматыкі.
Штука. Аўтарская калонка Сяргея Бунтмана, у якой распавядаецца пра прадметы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі.
Працэс. Аўтарская калонка Аляксея Кузняцова, прысвечаная судовым працэсам айчыннай і замежнай гісторыі.
Партрэтная галерэя Дзмітрыя Быкава. Аўтарская калонка з апісаннем жыцця і лёсу гістарычнага або літаратурнага дзеяча.
Крыжаванка.
У рамках праекта «Дылетант» за час свайго існавання выпусціў два альманахі, у якіх сабраны найбольш цікавыя матэрыялы, адабраныя чытачамі з дванаццаці нумароў папярэдняга года. Чытачы галасуюць за матэрыялы на сайце часопіса, а таксама маюць магчымасць ствараць уласны кантэнт у рамках часопіса ў выглядзе гістарычных эсэ і рэцэнзій на фільм, кнігу або тэатральную пастаноўку.