Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Сектар арганізацыі працы Публічнага цэнтра прававой інфармацыі — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое прадастаўляе бясплатны адкрыты доступ да прававых інфармацыйна-пошукавых сістэм, якія ажыццяўляюць бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў рознымі відамі дакументаў прававой тэматыкі.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці сектара з'яўляюцца:
– арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да інфармацыйна-прававых рэсурсаў: «Эталон-ONLINE», «Эксперт», «Эксперт. Ахова працы» і іншым інтэрнэт-рэсурсам, якія фармуюцца НЦПІ, тэматычным банкам дадзеных прававой інфармацыі і інш.;
– фарміраванне фонду друкаваных і электронных выданняў прававой тэматыкі;
– бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў прававой інфармацыяй;
– арганізацыя бібліятэчных мерапрыемстваў у мэтах павышэння прававой культуры карыстальнікаў.
Фонд сектара складае звыш 3,7 тыс. дакументаў: кнігі, часопісы, электронныя выданні. На базе сектара ёсць доступ да 3 прававых ІПС:
«Эталон-ONLINE»; «Эксперт»; «Эксперт. Ахова працы».
Публічны цэнтр прававой інфармацыі прапануе:
* Электронныя банкі дадзеных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь: «Эталон-ONLINE», «Эксперт», «Эксперт. Ахова працы»;
* Тэматычныя банкі дадзеных прававой інфармацыі;
* Кансультаванне па працы з электроннымі прававымі рэсурсамі;
* Падрыхтоўка бібліяграфічных спісаў літаратуры па розных галінах права;
* Сэрвісы «Натарыус анлайн» і «Адвакат анлайн» (Вы можаце задаць пытанне і атрымаць адказ па электроннай пошце);
* Бясплатныя кансультацыі натарыусаў Брэсцкай натарыяльнай акругі і юрыстаў Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў;
* Кансультацыі студэнтаў вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка», арганізаванай пры юрыдычным факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна;
* Удзел у занятках Школы прававых ведаў па павышэнні прававой культуры грамадзян (для навучэнцаў ССНУ г. Брэста).
Сектар аказвае наступныя платныя паслугі:
- выдача дакументаў на дом;
- хуткі пошук дакументаў у прававой базе ў прысутнасці заказчыка;
- фарміраванне пакета дакументаў з прававой базы па запыце карыстальніка;
- ксеракапіраванне;
- сканіраванне;
- вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт;
- запіс інфармацыі на электронны носьбіт заказчыка.
Галоўны бібліятэкар сектара арганізацыі працы ПЦПІ:
Марашчук Ірына Мікалаеўна.
Рэжым працы: 10:00–19:00.
Выхадныя дні: пятніца.
Санітарны дзень: апошняя серада кожнага месяца.
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (2 паверх).
Тэлефон: +375 162 57 48 74.