Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел фарміравання электронных інфармацыйных рэсурсаў — структурнае падраздзяленне, асноўнай задачай якога з’яўляецца фарміраванне сістэмы электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР) Бібліятэкі, а таксама стварэнне і папаўненне Электроннай бібліятэкі.
Аддзел у сваёй дзейнасці арыентаваны на прадастаўленне карыстальнікам паўнатэкставых рэсурсаў у дапамогу навуковай, творчай, вытворчай і вучэбнай дзейнасці праз лакальную камп’ютарную сетку Бібліятэкі і Інтэрнэт.
Асноўнымі напрамкамі ў працы аддзела фарміравання ЭІР з’яўляюцца:
· фарміраванне і папаўненне Электроннай бібліятэкі на аснове фонду Бібліятэкі;
· забеспячэнне тэхналагічнага працэсу планамернай алічбоўкі фонду Бібліятэкі;
· арганізацыя доступу для шырокага кола чытачоў да найбольш каштоўных рэсурсаў Бібліятэкі, краязнаўчых баз даных, рэдкіх кніг, фотаальбомаў і выданняў у адзіным экзэмпляры (у т. л. да рукапісных кніг і архіваў) і іншых ЭІР Бібліятэкі ў адпаведнасці з інфармацыйнымі запытамі карыстальнікаў;
· набыццё і выкарыстанне ліцэнзійных ЭІР сусветных вытворцаў па падпісцы;
· стварэнне карпаратыўных паўнатэкставых, фактаграфічных, камбінаваных баз даных краязнаўчай тэматыкі (з публічнымі бібліятэкамі Брэсцкай вобласці і структурнымі падраздзяленнямі Бібліятэкі, а таксама з партнёрамі ў сумесных праектах) у адпаведнасці з задачамі захавання культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёна.
Заг. аддзела: Зайко Аляксандр Пятровіч
Рэжым працы: 8:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл.: +375(162) 51-75-36
E-mail: elibrarybob@gmail.com