Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел бібліятэказнаўства

Аддзел бібліятэказнаўства

Аддзел бібліятэказнаўства выконвае функцыі абласнога даследчага, навукова-метадычнага, арганізацыйнага і каардынацыйнага цэнтра для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці (у вобласці налічваецца 386 бібліятэкі).


Спецыялісты аддзела праводзяць работу па наступных напрамках:

ажыццяўленне метадычнай дапамогі аддзелам Бібліятэкі, публічным бібліятэкам вобласці па вядучых напрамках бібліятэчна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай дзейнасці;

кантроль і правядзенне рэгулярнага маніторынгу дзейнасці бібліятэк вобласці;

арганізацыя навукова-даследчай работы (падрыхтоўка, распрацоўка методык сацыялагічных даследаванняў па актуальных праблемах бібліятэказнаўства і бібліяграфіі для бібліятэк вобласці);

аналіз бібліятэчнага абслугоўвання, прагназаванне і планаванне дзейнасці бібліятэк. Справаздачнасць, аналіз статыстычных паказчыкаў. Стварэнне зводнай электроннай інфармацыйнай базы даных галіны культуры па бібліятэчнай дзейнасці;

каардынацыя навукова-метадычнай дзейнасці;

арганізацыя сістэмы павышэння кваліфікацыі ў мэтах садзейнічання росту прафесійнага ўзроўню бібліятэчных кадраў;

выданне інфармацыйна-аналітычных і метадычных матэрыялаў па розных напрамках бібліятэчнай практыкі.


Штогод супрацоўнікамі аддзела ажыццяўляецца да 20 выездаў у бібліятэкі вобласці з мэтай аказання метадычнай дапамогі, падрыхтоўкі пытанняў на калегію ўпраўлення культуры, арганізацыі мерапрыемстваў па ўдасканаленні кваліфікацыі розных катэгорый бібліятэчных спецыялістаў.


Аддзел бібліятэказнаўства прапануе:

метадычную і кансультатыўную дапамогу ў арганізацыі працы бібліятэк;

прафесійныя выданні (кнігі, часопісы, электронныя дакументы), метадычныя рэкамендацыі, сцэнарныя матэрыялы па розных напрамках бібліятэчнай дзейнасці.


Заг. аддзела: Кузьміна Ала Сцяпанаўна.

Рэжым работы: 8:30–17.30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00.

Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.

Тэл.: +375(162) 53 04 40.

Gmail: brestrl@mail.ru.

Зварот да спісу