Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Агульная чытальная зала

Агульная чытальная зала

Агульная чытальная заластруктурнае падраздзяленне бібліятэкі для абслугоўвання карыстальнікаў па ўсім спектры гуманітарных, дакладных і прыродазнаўчых навук: эканоміцы, палітыцы, праве, гісторыі, філасофіі, псіхалогіі, мовазнаўстве і літаратуразнаўстве, мастацкай літаратуры, а таксама матэматыцы, хіміі, фізіцы, медыцыне, сельскай гаспадарцы, тэхніцы і г.д.


Фонд аддзела налічвае звыш 65 тыс. экз. дакументаў: даведачных выданняў, навучальных дапаможнікаў, навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, практычных выданняў, а таксама электронных дакументаў.


Калекцыя беларускай мастацкай літаратуры фарміруецца з 2007 г. у агульнай чытальнай зале і ўключае зборы твораў беларускіх класікаў, выбраныя творы, зборнікі, асобныя творы класічнай і сучаснай беларускай літаратуры. Калекцыя налічвае 6183 экзэмпляры дакументаў.

З 2011 г. у агульнай чытальнай зале фарміруецца калекцыя вядомага беларускага пісьменніка, краязнаўцы, журналіста, дзяржаўнага дзеяча, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Карлюкевіча. Яна ўяўляе сабой збор дакументаў (кніг, брашур, перыядычных выданняў, кампакт-дыскаў, буклетаў, паштовак) з асабістай бібліятэкі, якія А. Карлюкевіч перадаў у дар бібліятэцы. Асаблівая каштоўнасць калекцыі — кнігі з асабістымі аўтографамі класікаў беларускай літаратуры і сучасных беларускіх аўтараў: М. Танка, Р. Барадуліна, А. Зэкава, Л. Рублеўскай, Л. Дранько-Майсюка, А. Казлова і інш. Калекцыя налічвае 2212 экзэмпляраў.

 

Агульная чытальная зала ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і фонду аддзела асноўнага захоўвання.


Для работы з электроннымі дакументамі ў зале арганізаваны 4 камп'ютарныя рабочыя месцы для карыстальнікаў. 


Прадастаўляецца бясплатны доступ да рэсурсаў: электроннай медыцынскай бібліятэкі Рэспубліканскай навукова-медыцынскай бібліятэкі (налічвае каля 1 млн экзэмпляраў дакументаў); калекцыі «Педагогіка і адукацыя» базы дадзеных «ИВИС» (РФ), у якую ўваходзяць поўныя тэксты больш за 40 расійскіх часопісаў па гэтым профілі. Акрамя таго, у аддзеле ёсць кропка доступу да рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына (РФ, г. Санкт-Пецярбург).


Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы арганізоўваюцца мерапрыемствы (у тым ліку выязныя) па папулярызацыі і раскрыцці фонду з дапамогай выстаў літаратуры, бібліяграфічных аглядаў, тэматычных вечарын, творчых сустрэч з літаратарамі і да т.п.


Праекты аддзела:


«Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» – цыкл мерапрыемстваў (прэзентацыя выстаўкі літаратуры па дадзенай тэме, урок гісторыі, віктарына “Вайна. Перамога. Памяць”), прысвечаных трагічным старонкам гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны;


«Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці» — цыкл мерапрыемстваў (прэзентацыя выставы літаратуры па гэтай тэме, інфармацыйна-пазнавальны занятак, віктарына «Брэстчына прамысловая, турыстычная, культурная», сустрэчы з прадстаўнікамі паспяховых прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну), накіраваны на знаёмства з гістарычнымі, прамысловымі, турыстычнымі, экалагічнымі і культурнымі брэндамі Брэсцкай вобласці;


медыцынскі лекторый «Будзьце здаровыя» — публічныя сустрэчы са спецыялістамі па розных напрамках медыцынскай дзейнасці.


У аддзеле маецца размнажальная тэхніка: ксеракс, сканер, прынтар.


Агульная чытальная зала аказвае шырокі спектр дадатковых платных паслуг:


выдача дакументаў на дом;

папярэдні тэматычны падбор літаратуры;

прадастаўленне машыннага часу;

ксеракапіраванне;

сканаванне;

вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт;

запіс інфармацыі на электронны носьбіт заказчыка;

набор тэксту;

фатаграфаванне;

арганізацыя тэматычных выязных выстаў і іншых інфармацыйных мерапрыемстваў па запыце заказчыка і г.д.


Пры агульнай чытальнай зале функцыянуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (ПЦПІ). Задачы, функцыі, рэсурсы і паслугі прававога цэнтра прадстаўлены ў электронным рэсурсе «ПЦПІ».


Загадчык агульнай чытальнай залай: Глазкова Тамара Васільеўна.

Рэжым працы: 10:00 – 19:00.

Выхадны дзень: пятніца.

Санітарны дзень: апошняя серада кожнага месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (2 паверх).

Тэлефон: +375 162 57 48 74.


Зварот да спісу