Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел перыядычных выданняў

Аддзел перыядычных выданняў

Аддзел перыядычных выданняў з 1991 г. — структурнае падраздзяленне бібліятэкі. Фонд аддзела фарміруецца афармленнем штогадовай падпіскі, уключае газеты і часопісы па эканоміцы, палітыцы, праве, філасофіі, гісторыі, псіхалогіі, педагогіцы, мовазнаўстве, літаратуразнаўстве, прыродазнаўчых навуках, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, а таксама літаратурна-мастацкія часопісы і часопісы для сямейнага чытання, выдадзеныя за апошнія 9 гадоў у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.


У аддзеле захоўваецца 30 назваў газет і 290 назваў часопісаў. Газеты і часопісы папярэдніх гадоў выдання захоўваюцца ў аддзеле асноўнага захавання фонду бібліятэкі.


Перыядычныя выданні па іншых галінах ведаў, а таксама на замежных мовах знаходзяцца ў спецыялізаваных аддзелах у адпаведнасці з іх тэматычным профілем.


Аддзел здзяйсняе выдачу перыядычных выданняў са свайго фонду і фонду аддзела захоўвання асноўнага фонду.


Даведачны апарат аддзела ўключае:


*алфавітную картатэку перыядычных выданняў, якія паступаюць у аддзел па падпісцы;

*алфавітную картатэку перыядычных выданняў, перададзеных на захоўванне ў аддзел асноўнага захоўвання фонду бібліятэкі.


Аддзел перыядычных выданняў аказвае дадатковыя платныя паслугі:


*выдача выданняў павышанага попыту, электронных дакументаў дадому;

*ксеракопія;

*сканіраванне;

*прадастаўленне машыннага часу;

*вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт;

*тэматычны падбор літаратуры;

*запіс інфармацыі на электронны носьбіт заказчыка;

*электронная дастаўка дакументаў;

*праверка на вірусы здымнага носьбіта;

*індывідуальныя кансультацыі;

*прадастаўленне дакументаў з фондаў аддзела для лічбавай і фотаздымкі на абсталяванні карыстальніка ў межах бібліятэкі і г.д.


Загадчык аддзела: Сахарэвіч Людміла Іванаўна.

Рэжым працы: 10:00-19:00.

Выхадны дзень: пятніца.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.

Тэлефон: + 375 162 57 48 39.

Зварот да спісу