Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

27 лютага 2024 года ў аддзеле перыядычных выданняў прайшлі чарговыя заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка». У гэты раз заняткі наведалі навучэнцы 10 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза С. І. Сікорскага». Для заняткаў была абраная самая папулярная сярод моладзі тэма — «Гісторыя».

 

Вучні працавалі з перыядычнымі выданнямі, навучаліся пошуку неабходнай інфармацыі, аналізавалі яе і фармавалі адказы на зададзеныя пытанні.

 

У часопісных публікацыях яны знаходзілі адказы на прадастаўленыя для іх пытанні: каго ў 1920-х г. называлі «мяшочнікамі»? Што такое «какошнік»? Хто ўвёў у Расеі ў абарачэнне папяровыя грошы, а які кіраўнік іх спрабаваў знішчыць? Колькі асабовых бакоў маглі мець Слуцкія паясы і з чаго яны вырабляліся? Калі быў заснаваны ордэн Перамогі, дзе і з чаго ён вырабляўся?

 

На гэтыя і многія іншыя пытанні навучэнцы шукалі адказы ў часопісах «Планета», «Наука и жизнь», «Родина», «Дилетант».

 

Запісацца на заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка» можна па тэлефоне аддзела перыядычных выданняў.

 

Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу