Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Захапленне мастацтвам»

«Захапленне мастацтвам»

«Захапленне мастацтвам»

З 21 студзеня 2020 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Захапленне мастацтвам», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння П. А. Данелія — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Выпускнік Маскоўскага мастацкага вучылішча, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Данелія паўплываў на развіццё выяўленчага мастацтва ў Брэсце. Ён з’яўляўся адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў абласной арганізацыі Саюза мастакоў, старшынёй якой яго выбіралі тройчы.


Доўгае жыццё ў мастацтве і горкі ваенны вопыт навучылі мастака асабіста ставіцца да звычайных рэчаў, шанаваць непаўторнасць кожнага імгнення. Акружэнне, лагер для ваеннапалонных, батрацтва ў Польшчы — гэта налажыла адбітак на ўсё далейшае жыццё і творчасць мастака.


Творы П. Данелія захоўваюцца ў музеях і карцінных галерэях, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі і шэрага еўрапейскіх краін. У 2010 г. у Мастацкім музеі Брэста адбылася апошняя прыжыццёвая выстава да 90-годдзя П. Данелія. За гады творчай дзейнасці яго персанальныя выставы прайшлі ў Мінску і Маскве, у Вялікабрытаніі, Германіі, Балгарыі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы і Эстоніі. Пётр Данелія — шматгранны мастак. Яго пэндзлю належаць выдатныя нацюрморты, ён працаваў таксама ў жанры манументальна-дэкаратыўнага роспісу, скульптуры і графікі.


На экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 дакументаў: кнігі (мастацка-ілюстрацыйныя альбомы, каталогі выстаў, энцыклапедыі) і перыядычныя выданні. Выстава знаёміць з матэрыяламі пра жыццё і творчасць, пра цікавыя факты біяграфіі мастака. На ёй можна ўбачыць рэпрадукцыі, прысвечаныя Брэсцкай крэпасці: «Свяшчэнная памяць», «Інтэр’ер клуба Брэсцкай крэпасці». Почырк мастака пазнаецца і ў яго партрэтах (найбольш вядомы — «Партрэт маці»). Адна з найбольш уражлівых карцін — «Навальнічны неспакой» (рэпрадукцыя карціны прадстаўлена на нашай выставе, а сама карціна знаходзіцца ў экспазіцыі Мастацкага музея Брэста). Скрозь цяжкія навальнічныя аблокі яшчэ прагледжваецца сінява — радасная і празрыстая. Але вось-вось падзьме вецер, усё неба зацягнецца заслонай — і хлыне дождж. Неба займае значную частку ў творчасці П. Данелія. То радаснае і спакойнае, то хмурнае і капрызнае — яно рознае, як настрой аўтара і як само жыццё.


11 кастрычніка 2018 г. каля кінатэатра «Беларусь» на доме, дзе жыў Пётр Аляксеевіч, была адкрыта мемарыяльная дошка.


Быцко Яніна Міхайлаўна,

гал. бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 78



Зварот да спісу