Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Залог успеха — традиции качества»

Выстава «Залог успеха — традиции качества»

Выстава «Залог успеха — традиции качества»

2024 год у Беларусі аб'яўлены Годам якасці. Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне праз беражлівыя і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, стымуляванне ініцыятывы, фарміраванне ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцці датычнасці да будучыні краіны. У сучасных умовах якасць з'яўляецца ключом да поспеху ў дзейнасці любога прадпрыемства і любой галіны.

 

З 5 лютага і на працягу 2024 года ў аддзеле перыядычных выданняў у Брэсцкай абласной бібліятэке імя М. Горкага будзе дэманстравацца выстава «Залог успеха — традиции качества».

 

Экспазіцыя пазнаёміць з кнігамі і публікацыямі з перыядычных выданняў, у якіх даследуюцца паняцці якасці і канкурэнтаздольнасці, прынцыпы і механізмы кіравання імі. На выставе будуць прадстаўлены матэрыялы аб гістарычных традыцыях якасці беларускай прадукцыі і заснаванні ў нашай краіне Дзяржаўнага знака якасці. У 2024 годзе асаблівую ўвагу плануецца надаць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрую адукацыю), таму вялікая ўвага на экспазіцыі надаецца матэрыялам па развіцці і ўдасканаленні аховы здароўя і адукацыі.

 

На працягу 2024 года выстава будзе папаўняцца актуальнымі дакументамі і матэрыяламі.

 

Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39

 


Зварот да спісу