Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Василий Поленов»

Выстава «Василий Поленов»

Выстава «Василий Поленов»

У аддзеле літаратуры па мастацтве з 28 мая экспануецца выстава «Василий Поленов», прысвечаная 180-годдзю рускага мастака другой паловы XIX стагоддзя. На ёй прадстаўлены кнігі, альбомы, асобныя рэпрадукцыі і паштоўкі, перыядычныя выданні.


Несумненную цікавасць уяўляе падрыхтаваная дачкой мастака К. В. Сахаравай кніга «Василий Дмитриевич Поленов: письма, дневники, воспоминания» (Масква, 1950). Дакументы, якія ў ёй апублікаваны, падабраны з сямейных і дзяржаўных архіваў. Таленавиты жывапісец, бліскучы педагог, цудоўны архітэктар, выдатны музыкант, цікавы тэатральны мастак і захоплены калекцыянер, філосаф, падарожнік — такім паўстае Паленаў у біяграфіі Марка Капшыцара «Василий Поленов» (Санкт-Пецярбург, 2019), якая напісана цудоўнай літаратурнай мовай.


Мастак быў асобай яркай, шматграннай, і кожная грань яго таленту варта асобнага апавядання. У кожным з відаў і жанраў мастацтва ён раскрыў свой талент, у многіх адносінах выступіў як наватар. Сучаснікі называлі Васіля Дзмітрыевіча Паленава «рыцарам прыгажосці». Яго працы напоўнены багаццем святла і паветра, нясуць у сабе супакаенне і захапленне. «Московский дворик», «Бабушкин сад», «Заросший пруд» — гэтыя карціны ведаюць, напэўна, нават дзеці. Сапраўдную асалоду можна атрымаць, праглядаючы альбомы: «Василий Поленов» (Масква, 2005), «Василий Дмитриевич Поленов, 1844–1927» (Масква, 2010) і інш.


Пабудаваўшы па ўласным праекце сядзібу на высокім беразе Акі, Васіль Дзмітрыевіч увасобіў даўнюю мару: стварыў не толькі дом, але і музей. Зараз там знаходзіцца Мемарыяльны гісторыка-мастацкі і прыродны музей-запаведнік В. Д. Паленава. З гісторыяй яго стварэння, музейнымі экспанатамі і прыроднымі славутасцямі знаёмяць фотаальбомы «Поленово» (Тула, 2008; Масква, 1989; Масква, 1982).


Выстава будзе экспанавацца да канца чэрвеня.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу