Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве

Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве

Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве

Выстава «Свидание с Гайдном»


З 25 сакавіка 2022г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Свидание с Гайдном», прысвечаная 290-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, прадстаўніка класічнай школы, аднаго з заснавальнікаў такіх музычных жанраў як сімфонія і струнны квартэт.


Кампазітар стварыў 24 оперы, 104 сімфоніі, 83 струнныя квартэты, 52 фартэпіянныя санаты і іншыя творы, а таксама мелодыю, якая пасля лягла ў аснову гімнаў Германіі і Аўстра-Венгрыі. На экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, часопісы, нотныя зборнікі, вінілавыя і кампакт-дыскі. Выданні, прадстаўленыя на выстаўцы, знаёмяць з жыццём і творчасцю вялікага кампазітара.


Кніга Л. Новака «Йозеф Гайдн» абапіраецца на матэрыялы з архіва Аўстрыйскай Нацыянальнай бібліятэкі і асвятляе малавядомыя факты творчай біяграфіі Гайдна (напрыклад, гісторыю стварэння і выканання яго опер), шэраг дакументаў публікуецца ўпершыню.


«Повесть о Гайдне» Н. Дзілакторскай — гэта кніга пра ўпартасць і настойлівасць, якія неабходныя кожнаму, хто хоча чагосьці дамагчыся. У гэтай аповесці няма нічога выдуманага — усе выпадкі ўзяты з дакументаў, пісьмаў, старых справаздач, газет, мемуараў, гравюр і карцін XVIII ст.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца красавіка.


Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 78


Зварот да спісу