Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле абанемента «Навінкі беларускіх выдавецтваў»

Выстава ў аддзеле абанемента «Навінкі беларускіх выдавецтваў»

Выстава ў аддзеле абанемента «Навінкі беларускіх выдавецтваў»

17-18 красавіка ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі iмя М. Горкага пройдзе выстава «Навінкі беларускіх выдавецтваў». На ёй чытачы пазнаёмяцца з кніжнай прадукцыяй выдавецтваў «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Мастацкая літаратура», «Звязда», «Беларусь», «Беларуская навука», «Народная асвета». А таксама ім анансуюць кнігі па гісторыі Беларусі, па мастацтве, літаратуразнаўстве, мастацкай класічнай і сучаснай літаратуры.


Сярод кніг, прадстаўленых на выставе «Францыск Скарына: даўнія факты — новыя ідэі» (Мінск, 2021), «Акрыленыя родным словам: Ларыса Касач-Квітка (Леся Украінка) і Алаіза Пашкевіч (Цётка)» (Мінск, 2021), В. С. Сцяцко «Нязломны: Аляксей Талай» (Мінск, 2021), А. М. Карлюкевіч «Пуцявінамі зорак: ураджэнцы Беларусі ў блізкім памежжы» (Мінск, 2022), А. Марціновіч «Драгічыншчына. Хараство венерынага чаравічка» (Мінск, 2021), «Живые памятники: редкие и уникальные деревья и насаждения Беларуси» (Мінск, 2021).


Таксама экспазіцыю папоўнілі чарговыя тамы энцыклапедыі «Регионы Беларуси», аўтарскай серыі А Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» і кнігі з серый «ЖЗЛБ (Жыццё знакамітых людзей Беларусі)», «Беларускі кнігазбор», «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», «Напісанае застаецца», «100 вершаў».


Запрашаем наведаць нашу выставу!



Аддзел абанемента

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 09


Зварот да спісу