Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
2 чэрвеня 2023 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у працы ІІІ Форума медыйнай супольнасці Беларусі.
Форум адкрыў кіраўнік вобласці Юрый Вітольдавіч Шулейка. У рабоце форума прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, эксперты ў сферы камунікацый, прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання краіны і ўсіх рэгіёнаў Беларусі.
У рамках форума адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў XIX Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Супрацоўнікі абласной бібліятэкі прадставілі гасцям і наведвальнікам форума кніжную выставу «СМІ #1 рэгіён».
Выстава адлюстравала вехі развіцця СМІ Брэстчыны, пазнаёміла з гісторыяй друкаванага слова Брэсцкай вобласці, публікацыямі з архіваў газет, лёсамі мясцовых журналістаў. Асобны раздзел экспазіцыі пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з пераможцамі і лаўрэатамі конкурсу, ураджэнцамі Брэстчыны, у розных катэгорыях і намінацыях за апошнія 10 гадоў.
Для прысутных на форуме спецыялістаў і кіраўнікоў была падрыхтавана і прадстаўлена музейная экспазіцыя» усё пачалося з таблічкі, скрутка, бяросты...» Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, у рамках якой абласная бібліятэка прэзентавала выставу, прысвечаную двум значным для рэгіянальнай гісторыі і культуры датам: 460-годдзю выдання выдатнага помніка кніжнай культуры Беларусі — Брэсцкай Бібліі і 470-годдзю з дня заснавання першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарні, адкрытай у Бярэсці ў 1553 годзе.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76