Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца кніжна-ілюстрацыйная выстава «Певец святой Руси», прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага мастака М. В. Несцерава. Яго творчая дзейнасць пачалася ў пачатку 1880-х гг. і доўжылася амаль 60 гадоў. Лепшыя карціны Несцерава даўно сталі здабыткам найбуйнейшых расійскіх музеяў і з гонарам вытрымалі выпрабаванне часам.
Жывапісец працаваў над манументальнымі роспісамі, ілюстрацыямі, пейзажамі. Да самых вядомых твораў адносяцца: «Избрание Михаила Фёдоровича на царство», «Пустынник», «Видение отроку Варфоломею», «Юность Сергия», «Под Благовест», «Великий постриг», «Святая Русь», «Осенний пейзаж».
З поспехам мастак пісаў партрэты. Лепшыя сярод іх партрэты скульптара В. І. Мухінай, хірурга С. С. Юдзіна, мастакоў П. Д. і А. Д. Корыных, акадэміка І. П. Паўлава.
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі і часопісныя артыкулы пра жыццё і творчасць М. В. Несцерава, альбомы і асобныя рэпрадукцыі яго карцін, камплекты паштовак, энцыклапедыі, зборнікі пісьмаў і ўспамінаў. Несумненную цікавасць выклічуць мемуары самога мастака «О пережитом. 1862–1917 гг. Воспоминания» (Масква, 2006), манаграфія А. Міхайлава «Михаил Васильевич Нестеров. Жизнь и творчество» (Масква, 1958), кніга С. Дурыліна «Нестеров-портретист» (Масква, 1949), альбомы «Михаил Нестеров» (Масква, 2001) і «Михаил Васильевич Нестеров, 1862–1942» (Масква, 2011).
Запрашаем наведаць выставу з 21 мая па 12 чэрвеня 2022 г.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78