Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава перыёдыкі «Музы, сяброўкі, сучасніцы: жанчыны ў жыцці паэтаў»

Выстава перыёдыкі «Музы, сяброўкі, сучасніцы: жанчыны ў жыцці паэтаў»

Выстава перыёдыкі «Музы, сяброўкі, сучасніцы: жанчыны ў жыцці паэтаў»

З 6 сакавіка па 2 красавіка 2023 года ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Музы, сяброўкі, сучасніцы: жанчыны ў жыцці паэтаў».


З антычных часоў музы разглядаліся як боская крыніца натхнення для паэтаў. Паводле грэчаскай міфалогіі, музы — гэта німфы крыніц, дзевяць сясцёр, дачкі Зеўса, багіні памяці і ўспамінаў. Ва ўсе часы жанчыны-музы натхняюць паэтаў на творчасць асобай, харызмай, аўрай, сяброўскім стаўленнем ці эратычнасцю.


Сусветная гісторыя ведае нямала гісторый кахання. Камусьці каханне дапамагло напісаць цудоўную музыку, кагосьці прымусіла прымаць рашэнні, якія перавярнулі ход гісторыі, а кагосьці натхніла на выдатныя літаратурныя шэдэўры. Каханне вызначала лёсы, ламала характары, пераварочвала жыцці... «Каханне — вось што паднімае паэзію да нябёсаў» — казаў паэт Франчэска Петрарка.


Усім вядомы словы «Я сустрэў вас…» Ф. Цютчава, але не ўсе ведаюць, каму яны прысвечаны. Амалія Лерхенфельд — менавіта яна стала добрым анёлам паэта: не раз выручала яго, а аднойчы выратавала ці ледзь не ад Сібіры. Яны пражывуць свае жыцці асобна, але вобраз гэтай дзіўнай жанчыны будзе побач з Цютчавым усё жыццё.


Уладзімір Маякоўскі і Ліля Брык… Паэт не змог забыць сваю няверную каханую, сваю жорсткую музу. На выставе прадстаўлена публікацыя і пра беларускую музу У. Маякоўскага.


Музай і натхненнем беларускага паэта Якуба Коласа была яго жонка —Марыя Дзмітрыеўна. Сваёй «яснюсенькай зорачцы» былі прысвечаны цудоўныя вершы.


Матэрыялы выставы пазнаёмяць з цікавымі фактамі з асабістага жыцця выдатных паэтаў, гісторыяй напісання вершаў і іх жанчынамі-музамі. Уладзімір Жылка, Уладзімір Дубоўка, Пятрусь Глебка, Паўлюк Трус, Аляксандр Пушкін, Мікалай Карамзін, Аляксандр Твардоўскі, Тарас Шаўчэнка — публікацыі пра гэтых і іншых вядомых паэтаў прадстаўлены на экспазіцыі.


Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў «Родина», «Кудесница», «Смена», «Роднае слова» і інш.


Запрашаем усіх ахвотных пазнаёміцца з экспазіцыяй.



Тры публікацыі даступны для чытання ўжо зараз:


1. Жыбуль В. Тры Марыі з Белпедтэхнікума, альбо Каму прысвячаў вершы Паўлюк Трус? / Віктар Жыбуль // Роднае слова. — 2014. — № 5. — С. 18–20.


2. Зайцева Е. «Он считал своим долгом быть влюблённым…» / Екатерина Зайцева // Родина. — 2018. — № 1. — С. 17–24.


3. Скібскі Я. Беларуская муза Маякоўскага / Яўген Скібскі // Літаратура і мастацтва. — 2022. — № 9 (4 сакавіка). — С. 5.


                                                    Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу