Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
2 красавіка 1840 г. у сям’і францужанкі і італьянца, які атрымаў французскае грамадзянства, з’явіўся на свет Эміль Заля, будучы журналіст, пісьменнік, заснавальнік натуралістычнага напрамку ў літаратуры. Скандальная праўдзівасць малюнка штодзённага жыцця ўсіх пластоў грамадства ўразіла чытачоў і прынесла аўтару неадназначную вядомасць. Да цяперашняга часу Эміль Заля з’яўляецца адным з самых чытэльных французскіх пісьменнікаў. Пра яго жыццё і творчасць напісана шмат навуковых прац і папулярных кніг. Многія творы Э. Заля неаднаразова экранізаваныя.
Да 180-годдзя з дня нараджэння Эміля Заля ў аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавана выстава, якая асвятляе жыццё і творчасць пісьменніка.
На выставе прадстаўлены творы Э. Заля на французскай і рускай мовах, а таксама публікацыі, прысвечаныя не толькі яго літаратурнай, але і грамадска-палітычнай дзейнасці.
Запрашаем наведаць выставу з 16 да 30 сакавіка 2020 г.
Міхальчук Тамара Мікалаеўна,
бібліёграф аддзела літаратуры на замежных мовах
Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74