Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Мифический и магический мир Пикассо»

Выстава «Мифический и магический мир Пикассо»

Выстава «Мифический и магический мир Пикассо»

З 25 кастрычніка 2021 г. у аддзеле літараратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Мифический и магический мир Пикассо», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння іспанскага мастака, скульптара, графіка, кераміста і дызайнера Пабла Пікаса.


Заснавальнік кубізму, ён выклікаў да жыцця масу пераймальнікаў і аказаў выключны ўплыў на развіццё выяўленчага мастацтва ў XX ст. Пабла Пікаса ўмеў спалучаць на палатне такія незвычайныя матэрыялы як метал, камень, гіпс, вугаль, аловак, алейныя фарбы.


Гісторыя жыцця Пікаса — гэта цудоўная сага, поўная рамантычных перажыванняў, спроб і эксперыментаў, страхаў і перамог. Ён спазнаў нягоды беднасці і спакусы багацця, вытрымаў выпрабаванне невядомасці і сусветнай славы, перажыў жахі вайны і змог атрымаць асалоду ад мірнага жыцця. Выдатныя жанчыны натхнялі яго сваёй любоўю, а ён дарыў ім неўміручасць на сваіх палотнах і ў скульптурах.


На экспазіцыі больш за 30 дакументаў: кнігі, перыядычныя выданні, паштоўкі. Сярод кніг дакументальныя даследаванні і ўспаміны пра лёс мастака: Мары-Лор Бернадак і Поль дзю Бушэ «Человек, который стал Пикассо», Р. Пенроўз «Пикассо. Жизнь и творчество», А. Стасінопулас-Хафінгтан «Пикассо. Творец и разрушитель», К. Рохас «Мифический и магический мир Пикассо». Цікавасць выклікаюць і камплекты паштовак: «Пабло Пикассо в музеях СССР», «Керамика Пикассо», «Графика Пикассо».


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да сярэдзіны лістапада.



Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу