![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Напярэдадні Дня Перамогі Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прадставіла выставу «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце.
Экспазіцыя ўключыла дакументальныя і аналітычныя крыніцы, навуковую, навукова-папулярную літаратуру, фотадакументы, публікацыі з перыядычнага друку, якія раскрываюць сутнасць нацысцкай палітыкі генацыду ў Беларусі і сведчаць велізарныя маштабы трагедыі.
З матэрыяламі выставы азнаёміліся кіраўніцтва аблвыканкама — старшыня Ю. В. Шулейка і яго намеснікі, старшыня Брэсцкага гарвыканкама С. М. Лабадзінскі, супрацоўнікі ўсіх упраўленняў, аддзелаў і камітэтаў.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76