Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У ліпені Беларусь будзе святкаваць Дзень Незалежнасці — галоўнае свята нацыянальнай дзяржаўнасці. Яно адзначаецца 3 ліпеня — гэта дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.
Для беларусаў Дзень Незалежнасці — сімвал нацыянальнай гордасці, доблесці і славы, увасабленне яднання і згуртаванасці людзей. Да свята ў чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў падрыхтавана выстава «Жывое мінулае і наша сучаснае». Матэрыялы экспазіцыі пазнаёмяць чытачоў з гісторыяй станаўлення суверэннай дзяржавы, яе эканамічным развіццём, з нацыянальнымі беларускімі традыцыямі і культурай. Выстава аформлена па матэрыялах часопісаў: «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларусь», «Гісторыя і грамадазнаўства», «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні», «Весці Нацыянальнай акадэміі навук», «Веснік Дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта», «Союзное государство», «Проблемы управления», «Экономика Беларуси», «Новая экономика», «Военно-исторический журнал», «Наука и инновации» і інш.
Шчыра запрашаем наведаць нашу выставу!
Ляпешка Таццяна Пятроўна, бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 39