Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
30 чэрвеня 2024 г. у чытацкім клубе адбылася творчая сустрэча з Брэсцкім пісьменнікам, журналістам, краязнаўцам, лаўрэатам прэстыжных літаратурных прэмій Аляксандрам Валковічам.
Аляксандр Валковіч — аўтар шматлікіх кніг: «Берёза черная, берёза белая…», «Лето красных лошадей», «Алеся. Беловежские сны», «И тогда спроси свою печаль...» і інш.
Жывыя зносіны — гэта заўсёды каштоўна і цікава. Многія ўдзельнікі прачыталі кнігі аўтара, ім хацелася пагаварыць і пра кнігі, і пра жыццё пісьменніка. З цікавасцю паглядзелі і фатаграфіі юнацтва, якія прынёс Аляксандр Міхайлавіч. З вялікай цеплынёй успомніў ён пра знаходжанне на поўначы, куды ў юнацтве адправіўся за рамантыкай. Сваю працоўную дзейнасць пачаў стывідорам Архангельскага марскога порта. Працаваў на сплаве, лесапавале на рускай Поўначы і ў Сібіры. Затым скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Служыў ваенным журналістам у армейскім друку. Прачытаў нават некалькі балад аб паўночнам жыцці («Баллада о затерянной буровой»). Успомніў пісьменнік пра сустрэчу з легендарным ваенным журналістам Канстанцінам Сіманавым, у калекцыю якога Валковіч падарыў трубку.
Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў ім падрыхтаваны ўнікальны гісторыка-дакументальны, публіцыстычны ілюстраваны зборнік «Письма войны: хрестоматия патриотизма». Аўтар зачытаў ліст Макара Маеўскага, які яго ўзрушыў да глыбіні душы.
Аляксандр Валковіч з'яўляецца аўтарам унікальнага праекта «Астрамечаўскі рукапіс: брэсцкі раённы краязнаўчы альманах». Праект існуе больш за дзесяць гадоў і адкрывае для чытача гісторыю і культуру рэгіёна, яго самабытны фальклор, мову, народныя традыцыі. Адна з удзельніц клуба, народная майстрыха Галіна Масюк, з'яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў у альманаху. Галіна падарыла госцю закладку ў выглядзе рыбкі для кніг, сплеценую сваімі рукамі.
Чытачы адзначылі аповесць «Оберег», дзівіліся такім дзіўна дакладным вобразам герояў. Вобраз галоўнай гераіні Еўдакіі заваяваў жаночыя сэрцы. Многія выказалі меркаванне, што аповесць выдатна глядзелася б на тэатральнай сцэне.
Хтосьці з удзельнікаў паспеў пазнаёміцца і з новай кнігай — «День шёпота трав». Кніга ўключае нарысы, шляхавыя нататкі, эсэ, замалёўкі. Аўтар ласкава падарыў гэтую кнігу бібліятэцы. Сустрэча атрымалася цёплай, цікавай. Аляксандр Міхайлавіч лічыць, што ў жыцці вельмі важна здабыць гармонію, каб карціна жыцця склалася поўнай, дзякуючы нават нязначным дробязях.
Прыходзьце ў чытацкі клуб, напаўняйце сваё жыццё новымі фарбамі і эмоцыямі.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09