Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
26 лістапада 2023 г. адбылася сустрэча чытацкага клуба «КанТэкст». Казалі па тэме: «Рамяство або мастацтва? Народныя промыслы Беларусі ў літаратуры».
Супрацоўніца аддзела літаратуры па мастацтве распавяла аб традыцыйных народных рамёствах: ганчарстве, пляценні з саломкі, кавальскай справе, разьбе па дрэве, ткацтве, вышыўцы. Удзельнікі клуба даведаліся, што некаторыя рамёствы карыстаюцца папулярнасцю і ў наш час. Зараз ёсць нямала заслужаных майстроў, якія ствараюць выдатныя вырабы і дзеляцца вопытам з людзьмі. Здзівіліся таму факту, што на Віцебшчыне жыве Ганна Асіпкова, адзіная ў Беларусі жанчына-майстар, якая дасканала авалодала тэхнікай разьбы па дрэве.
Удзельніца клуба падрыхтавала невялікую прэзентацыю па саломапляценні, прынесла вырабы з саломкі, якія зрабіла яе мама. Ва Уладзіміра Караткевіча ў рамане «Чорны замак Альшанскі» ў апісанні знешнасці ёсць параўнанне з саламянымі валасамі. У канцы яна прачытала нядаўна напісаны верш «Майстрам Беларусі» Віктара Маліноўскага.
У класікаў беларускай літаратуры маляўніча апісана бандарства. Для галоўнага героя твора «Бондар» Змітрака Бядулі бандарства было справай жыцця, у якім ён дасягнуў вышынь, але сваім майстэрствам ён ні з кім не дзяліўся, не перадаваў яго вучням. З рамяством печніка чытачы знаёмімся ў апавяданні «Memento mori» Янкі Брыля. Сустракаюцца народныя рамёствы ў Кузьмы Чорнага, Івана Мележа, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і інш.
Удзельніца сустрэчы ўзгадала дзядулю, які майстраваў Музычныя інструменты: скрыпкі, дуду.
Удзельнікі не абмежаваліся толькі беларускай літаратурай. Казалі і пра рускую класіцы: абмяркоўвалі апавяданне «Лясун» Мікалая Ляскова, цыкл апавяданняў «Запіскі паляўнічага» Івана Тургенева.
З замежнай літаратуры ўспомнілі «Каруначніцу» Лэне Паскаля, лаўрэата Ганкураўскай прэміі. Невялікі раман даў магчымасць успомніць удзельніцы сустрэчы дзяцінства і маму, якая ў вольны час пляла карункі. Самой чытачцы такі занятак не прыйшлося па душы. Пляценне патрабавала канцэнтрацыі ўвагі.
Мноства народных рамёстваў можна сустрэць у беларускіх і рускіх народных казках. Успомнілі пра тое, што «Казкі беларускіх пісьменнікаў» выдатна ілюстраваў наш зямляк-мастак Мікалай Селяшчук.
Удзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» прынеслі вырабы ручной працы: вышыўкі, карункі, вырабы.
Супрацоўніца аддзела літаратуры па мастацтве правяла невялікі майстар-клас па выцінанцы.
Радасна, што сувязь часоў не страчана, рамёствы працягваюць жыць. Далучайцеся да клуба аматараў чытання і адкрывайце новыя гарызонты. Заўсёды рады!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09