Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Время выбрало нас!»: сустрэча з дэлегатамі VII Усебеларускага народнага сходу ад грамадскага аб'яднання «БРСМ»

«Время выбрало нас!»: сустрэча з дэлегатамі VII Усебеларускага народнага сходу ад грамадскага аб'яднання «БРСМ»

«Время выбрало нас!»: сустрэча з дэлегатамі VII Усебеларускага народнага сходу ад грамадскага аб'яднання «БРСМ»

24–25 красавіка 2024 г. у Мінску адбылася найважнейшая грамадска-палітычная падзея года — VII Усебеларускі народны сход. У незалежнай Рэспубліцы Беларусь Усебеларускі народны сход праводзіцца з 1996 года. Сёлета сход прайшоў у новым канстытуцыйным статусе «вышэйшага прадстаўнічага органа беларускага народаўладдзя». Брэсцкую вобласць прадстаўлялі 146 дэлегатаў, сярод якіх — дэпутаты, прадстаўнікі выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, грамадзянскай супольнасці.


22 мая 2024 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася сустрэча з дэлегатамі VII Усебеларускага народнага сходу ад грамадскага аб'яднання «БРСМ»: старшым афіцэрам аддзялення ідэалагічнай работы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады Д. В. Бялецкім; выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі, старшынёй Маладзёжнага парламента пры Брэсцкім гарадскім савеце дэпутатаў А. А. Дылюком. У якасці слухачоў выступілі студэнты юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, навучэнцы каледжа транспарту і сэрвісу і каледжа бізнесу і права.


Д. В. Бялецкі распавёў пра ролю Усебеларускага народнага схода у развіцці беларускай дзяржавы і грамадства; раскрыў асноўныя напрамкі, закладзеныя ў зацверджанай Усебеларускім народным сходам Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрынай.


А. А. Дылюк зрабіў акцэнт на канцэптуальных асновах развіцця грамадства і дзяржавы ў святле рашэнняў, прынятых на Усебеларускам народным сходзе, адзначыў значнасць і неабходнасць працы з моладдзю, у тым ліку ў справе выхавання адказнасці за канкрэтныя вынікі сваёй працы і лёс краіны ў цэлым.


Значнае месца на сустрэчы нададзена працы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі, якую арганізуе Брэсцкая абласная бібліятэка разам са сваімі партнёрамі — архівістамі, навукоўцамі-гісторыкамі, прадстаўнікамі пракуратуры.


Старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці I. М. Грачова выступіла з інфармацыяй аб ходзе расследавання крымінальнай справы па фактах генацыду насельніцтва Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


У рамках мерапрыемства арганізавана выстава літаратуры «Беларусь 1941–1944. Летапіс вызвалення» (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74



Зварот да спісу