Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 4 ліпеня 2023 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дзейнічае выстава «Волшебный мир», прысвечаная 60-годдзю Брэсцкага тэатра лялек.
Афіцыйнай датай узнікнення тэатра ў Брэсце лічыцца 1963 год, калі лялечная група пры Брэсцкім драматычным тэатры стала самастойным калектывам. З гэтага часу ў тэатры пастаўлена больш за 150 спектакляў для дзяцей і дарослых. У рэпертуары тэатра спектаклі па творах беларускіх драматургаў, а таксама М. Цвятаевай, Л. Талстога, А. Пушкіна...
Тэатр актыўна ўдзельнічае ў фестывалях у краінах Еўропы і Азіі, мае вялікую колькасць узнагарод. З’яўляецца адным з арганізатараў Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа». У 2005 г. тэатр быў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За развіццё міжнародных культурных сувязей». У 2007 г. калектыву прысвоілі званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». У 2019 г. завяршылася рэканструкцыя будынка тэатра. Сёння Брэсцкі тэатр лялек — адзін з цэнтраў культурнага жыцця горада Брэста.
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага віншуе калектыў тэатра і жадае творчага натхнення, здароўя і ўсяго найлепшага.
Запрашаем усіх жадаючых азнаёміцца з дакументамі з фонду бібліятэкі (кнігі, рэспубліканскія перыядычныя выданні, газетныя артыкулы з рэгіянальнай прэсы, афішы, буклеты). Выстава адкрыта да канца жнівеня.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78