Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



VIII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»

VIII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»

VIII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»

Супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага былі дэлегатамі VIII Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», які прайшоў на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 21–22 кастрычніка 2021 г. Кангрэс сабраў больш за 300 вядучых спецыялістаў бібліятэк, архіваў, музеяў, выдавецтваў, адукацыйных, навукова-даследчых устаноў і арганізацый, вытворцаў праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў, інфармацыйнай прадукцыі і прамысловага абсталявання для бібліятэк з Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі і Германіі.


Дырэктар абласной бібліятэкі А. Я. Стрыжэвіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, дзе былі вызначаны прыярытэты развіцця інфармацыйнай інфраструктуры бібліятэчных устаноў Беларусі на бліжэйшы час.


Загадчык аддзела фарміравання электронных інфармацыйных рэсурсаў А. П. Зайко расказаў аб фарміраванні электроннага кантэнту краязнаўчай тэматыкі абласной бібліятэкі ў рамках круглага стала «Стварэнне калекцый у лічбавым выглядзе як спосаб забеспячэння захаванасці папяровых нацыянальных дакументаў».


На пасяджэнні секцыі «Тэхналагічныя рашэнні для бібліятэк ва ўмовах лічбавай трансфармацыі» ўдзельнікі дзяліліся вопытам развіцця бібліятэк ва ўмовах лічбавізацыі, рэалізацыі віртуальных праектаў, практычнымі рашэннямі для лічбавай трансфармацыі бібліятэк. Галоўны бібліятэкар навукова-метадычнага аддзела К. С. Барысюк выступіла з дакладам «Электронныя інфармацыйныя рэсурсы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага ў перыяд пандэміі: структура і магчымасці».


Вопытам сацыякультурнай працы абласной бібліятэкі ва ўмовах пандэміі COVID-19 падзялілася заг. аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу В. А. Міхайлава на секцыі «Актуальныя рашэнні для бібліятэк у кантэксце новых выклікаў і задач».


Намеснік дырэктара па сацыякультурнай і інфармацыйнай рабоце Л. Э. Верамчук і В. А. Міхайлава прынялі ўдзел у павольных чытаннях «Купалу чытаем разам» пад кіраўніцтвам кандыдата філасофскіх навук, кіраўніка Цэнтра па вывучэнні праблем інфарматыкі Інстытута навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Расійскай акадэміі навук Ю. Ю. Чорнага.



Інфармацыя прадастаўлена

аддзелам сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 76


Зварот да спісу