Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Школа інфармацыйнай культуры (ШІК) — новы праект Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, які рэалізуецца сумесна аддзеламі бягучых перыядычных выданняў і інфармацыйна-бібліяграфічнай работы з 2022 г. Праект арыентаваны на навучэнцаў устаноў адукацыі горада (школы, каледжы, ліцэі) і студэнтаў першых курсаў ВНУ і ставіць галоўнай задачай авалоданне навыкамі пошуку, адбору, аналізу і выкарыстання інфармацыі для задавальнення сваіх інфармацыйных патрэб (навучальных, забаўляльных і інш.).
Школа інфармацыйнай культуры — гэта пазнавальна-навучальныя заняткі па:
· арыентацыі ў інфармацыйнай прасторы;
· пошуку, прынцыпам адбору і аналізу інфармацыі;
· навучанню рабоце з даведачным апаратам (электронны, алфавітны, сістэматычны каталогі) і даведачным фондам бібліятэкі (даведнікі, энцыклапедыі, слоўнікі, паказальнікі), перыядычнымі выданнямі;
· фарміраванню навыкаў афармлення вучэбных і навуковых прац, складанню бібліяграфічных спісаў.
У аснове заняткаў ляжаць цікавыя тэмы гісторыі і мовазнаўства.
Паважаныя чытачы, прымаюцца калектыўныя заяўкі на правядзенне заняткаў у Школе інфармацыйнай культуры. Даты, час правядзення і адбор матэрыялаў могуць узгадняцца персанальна з улікам запытаў групы.
Аддзел перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 39