Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
22 верасня 2022 г. ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя зборніка дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці «Брэст у 1944–1953 гг. дакументы і матэрыялы».
У прэзентацыі прынялі ўдзел выкладчыкі гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, журналісты і краязнаўцы.
Адкрыла прэзентацыю дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці А. Г. Карапузава. Выступілі кандыдаты гістарычных навук Е. С. Розенблат, А. В. Мощук, А. А. Савіч, студэнты Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, ветэраны архіўнай службы, прадстаўнікі музеяў Брэста і дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага А. Я. Стрыжэвіч.
У зборніку ўпершыню публікуецца 349 дакументаў, унікальныя копіі і фатаграфіі. Выданне ўяўляе цікавасць для гісторыкаў, студэнтаў, навучэнцаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Брэста і рэгіёна.
У рамках прэзентацыі экспанавалася выстава кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага «Пасляваенны Брэст. 1944–1953».
З выданнем «Брэст у 1944–1953 гг. дакументы і матэрыялы» можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўства.
Аддзел краязнаўства
+375 162 57 48 79