Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У рамках Тыдня прадпрымальніцтва 28 сакавіка 2023 года на базе публічнага Цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылося другое мерапрыемства на тэму «Сто ідэй для Беларусі» — сустрэча з першым сакратаром Маскоўскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Палінай Белашыцкай, а таксама прэзентацыя праекта ўдзельніцы рэспубліканскага конкурсу Вольгі Ботавай.
П. Белашыцкая распавяла пра ролю БРСМ у падтрымцы таленавітай моладзі, аб працаўладкаванні навучэнцаў і студэнтаў у перыяд летніх канікул, аб удзеле студэнцкіх атрадаў у абласных і рэспубліканскіх будоўлях.
В. Ботава, прадстаўнік аб'яднання «Лідарскае кам'юніці» Цэнтра маладзёжнай творчасці г. Брэста, тэлевядучая і студэнтка БрДТУ падзялілася інфармацыяй аб сваіх праектах, у тым ліку аб праекце, з якім яна прайшла на рэспубліканскі этап конкурсу «Сто ідэй для Беларусі» «Студэнцкае Радыё „Дом“ (Пэўнае апавяшчэнне моладзі)». Рэалізацыя праекта накіравана на рашэнне праблемы апавяшчэння студэнтаў аб дакладнай інфармацыі пра розныя змены ў жыцці універсітэтаў, сістэме адукацыі, мерапрыемствах, акцыях, зніжках і многіх рэчах, якія актуальныя для студэнтаў з дапамогай інтэрнэт-радыёстанцыі.
На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты I курса юрыдычнага факультэта УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна» і навучэнцы Брэсцкага каледжа – філіяла УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту». Яны з вялікай цікавасцю слухалі выступленні гасцей, задавалі пытанні, якія іх цікавілі.
У рамках сустрэчы экспанавалася выстава літаратуры «Бізнес. Кар'ера. Поспех».
Сектар арганізацыі працы ПЦПІ
+375 162 57 48 74