Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У 2020 г. Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага споўнілася 80 гадоў. У рамках святкавання юбілею 25 лістапада 2020 г. а 10 гадзіне раніцы адбудзецца прэзентацыя навуковай манаграфіі Алеся Сушы «Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія».
Алесь Суша — кнігазнавец, кандыдат культуралогіі, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Даследчык і папулярызатар спадчыны Францыска Скарыны. Ініцыятар і выканаўца многіх праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў, у т. л. Брэсцкай Бібліі.
Брэсцкая Біблія — адно з самых прыгожых, самых дарагіх і самых вялікіх выданняў XVI–XVIII стст. у ВКЛ, шэдэўр паліграфічнага мастацтва таго часу. Гэта кніга на стагоддзі праславіла Брэст — месца свайго выдання. У аддзеле рэдкай кнігі Бібліятэкі захоўваецца яе фрагмент.
Бібліятэка забяспечвае выкананне ўсіх санітарных норм і патрабаванняў. Калі ласка, просім прысутных апрануць медыцынскую маску.
ЗВЯРТАЕМ УВАГУ: калі Вас цікавіць тэма сустрэчы, але няма магчымасці фізічна прысутнічаць на ёй, ці Вы адчуваеце сябе не вельмі добра, — праз YouTube-канал Алеся Сушы будзе весціся прамая трансляцыя мерапрыемства. Далучыцца да прагляду можна па спасылцы:
Мерапрыемства адбудзецца ў аддзеле літаратуры на замежных мовах, 3-ці паверх.