Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя манаграфіі А. А. Сушы «Беларускі буквар»

Прэзентацыя манаграфіі А. А. Сушы «Беларускі буквар»

Прэзентацыя манаграфіі А. А. Сушы «Беларускі буквар»

3 сакавіка 2022 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя манаграфіі А. А. Сушы "Беларускі Буквар".


Аляксандр Аляксандравіч Суша — вядомы кнігазнаўца, кандыдат культуралогіі, намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар па навуковай рабоце, сацыякультурнай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Буквар з'яўляецца адным з брэндаў Беларусі, адным з сімвалаў велічы нашых продкаў і нашай культуры ў цэлым. Першая кніга пад назвай “Буквар” была выдадзена менавіта ў беларускай друкарні ў 1618 годзе.


У жыцці кожнага чалавека кніга для пачатковага навучання грамаце займае асаблівае месца. З «Азбукі» ці «Буквара» пачынаецца нашае свядомае жыццё. Чалавек, які навучыўся чытаць і пісаць па «Буквары», заўсёды памятае свой першы падручнік.


Мерапрыемства сабрала шмат зацікаўленых: выкладчыкаў і настаўнікаў, гісторыкаў і краязнаўцаў, моладзь. Алесь Аляксандравіч расказаў пра шматгадовую працу над вывучэннем гісторыі беларускага буквара: шматлікія даследчыцкія візіты ў бібліятэкі і архівы розных краін, сустрэчы з цікавымі людзьмі, пра цяжкасці, з якімі давялося сустрэцца, і, вядома ж, адкрыцці. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, калі і дзе з'явіліся першыя буквары, колькі іх было, як яны выглядалі, чаму іх засталося так мала, дзе зараз знаходзяцца захаваныя экземпляры.


Таксама на сустрэчы выступілі кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі БрДУ імя А. С. Пушкіна Алена Васільеўна Леванцэвіч, пісьменнік і краязнаўца Валерый Вячаслававіч Мароз.


Для нашай краіны і краін блізкага замежжа манаграфія Аляксандра Аляксандравіча Сушы «Беларускі Буквар» — першае фундаментальнае даследаванне такога высокага навуковага ўзроўню ў галіне гісторыі букварыстыкі. Пазнаёміцца ​​з унікальным выданнем можна будзе ў аддзеле рэдкай кнігі і аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі.






Зварот да спісу