Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Генацыд на Беларусі
10 сакавіка 2022 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў рамках Месячніка гісторыка-прававых ведаў “Правовая весна”, які прымеркаваны да Года гістарычнай памяці, адбыўся Дзень памяці на тэму “Геноцид в Беларуси”.
У мерапрыемстве прынялі дзел: Ірына Міхайлаўна Грачова, старэйшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці з інфармацыяй «О ходе расследования уголовного дела о геноциде жителей Беларуси в годы Великой Отечественной войны и послевоенный период»; Анна Генадзеўна Карапузава, дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці з прадстаўленнем архіўных матэрыялаў «Трагические страницы оккупационного режима на Брестчине: документы свидетельствуют».
Акрамя таго, адбылася прэзентацыя разгорнутай выставы літаратуры «Геноцид в Беларуси. Память не умирает» з фонда бібліятэкі. На экспазіцыі былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, навуковая, навукова-папулярная літаратура, публікацыі з перыядычных выданняў, якія праліваюць святло на падзеі, звязаныя з акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашыстскімі захопнікамі. Матэрыялы выставы раскрылі сутнасць нацыстскай палітыкі генацыда на Беларусі і вялікія маштабы трагедыі.
Былі прадстаўлены дзве кнігі з фонда рэдкай кнігі: «Лагери смерти» , 1944-га года выдання, дзе сабраны дакументальныя сведчанні: пратаколы апытанняў, заявы, акты пра здзекі фашыстаў над беларусамі; «Зверства немецко-фашистских захватчиков», якая выдана ў 1945 г.
Акрамя дакументальных зборнікаў экспазіцыя змяшчае кнігі з серыі «Беларусь. Трагедия и правда памяти». Яны адлюстроўваюць гісторыю канцэнтрацыйных лагераў у розных кутках нашай шматпакутнай зямлі: «Тростенец», «Озаричи», »Масюковщина».
Цэлы шэраг матэрыялаў прысвечаны трагедыі спаленых вёсак у гады вайны: Хатынь, Ала, Драмлёва і г.д.
Асобным блокам на выставе была прадстаўлена тэма халакоста, у тым ліку на Берасцейшчыне. Кнігі Васіля Сарычава, Яўгена Разенблата, Маргарыты Акуліч прысвечаны гісторыі стварэння і ліквідацыі Брэсцкага гета. Побач з імі прадстаўлена і кніга «Мальчик из гетто», аўтарам якой з’яўляецца Раман Левін, адзін з ацалелых вязняў гета.
Выстава ўключыла не толькі тэкставыя крыніцы, але і шматлікія фотадакументы.
Агульная чытальная зала
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74