Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Адкрытая лекцыя «Многогранный талант Василя Быкова: к 100-летию со дня рождения»

Адкрытая лекцыя «Многогранный талант Василя Быкова: к 100-летию со дня рождения»

 Адкрытая лекцыя «Многогранный талант Василя Быкова:  к 100-летию со дня рождения»

20 мая 2024 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася адкрытая лекцыя «Многогранный талант Василя Быкова: к 100-летию со дня рождения», якую правяла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай літаратуры і журналістыкі БрДУ імя А. С. Пушкіна Вольга Мікалаеўна Кавальчук. Лекцыя прайшла ў рамках цыкла мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Васіль Быкаў-пісьменнік-франтавік, прадстаўнік «лейтэнанцкай прозы», народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій.


Вольга Мікалаеўна распавяла пра творчасць пісьменніка, асаблівасцях яго прозы. У рамках лекцыі лектар правяла аналіз апавядання «На ўзыходзе сонца», распавяла пра яго міфапаэтычны аспект.


Супрацоўнікі аддзела даведаліся прысутных з выставай, на якой прадставілі кнігі пра жыццё і творчасць пісьменніка («Васіль Быкаў: вядомы і невядомы: літаратуразнаўчае эсэ, успаміны»), папулярныя кніжныя серыі, у якіх друкаваліся творы Быкава: «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», «Мая беларуская кніга», «Дзень Перамогі. Класіка ваеннай літаратуры».

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09



Зварот да спісу